Вук Стэфанавіч Караджыч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вук Стэфанавіч Караджыч
Вук Стефановић Караџић
VukKaradzic.jpg
Дата нараджэння:

7 лістапада 1787(1787-11-07)

Месца нараджэння:

сяло Тршыч, Асманская імперыя

Дата смерці:

7 лютага 1864(1864-02-07) (76 гадоў)

Месца смерці:

Вена, Габсбургская манархія

Навуковая сфера:

лінгвістыка, філалогія, фалькларыстыка, этнаграфія

Вядомы як:

рэфарматар сербскай мовы, рэфарматар кірыліцы, адзін з заснавальнікаў сербскай літаратурнай мовы

Вук Стэфанавіч Караджыч (серб. Вук Стефановић Караџић; 7 лістапада 17877 лютага 1864) — сербскі лінгвіст, рэфарматар сербскай мовы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Тршычы. Адукацыю атрымаў у Лозніцы, а пасля ў манастыры. Але бацька хутка вярнуў яго дадому, бо ў манастыры ён больш займаўся гаспадаркай, чым вучыўся. Вучыцца ў гімназыі ў Петрыне. Пазней вучыўся ў Бялградзе. У хуткім часе захворвае і ад'язджае на лячэнне ў Пешт. Падчас знаходжання ў Вене знаёміцца з Ернеем Капітарам, які дапамагае яму ажыццяўляць запланаванае. Там Караджыч пачаў працу па рэфармаванні мовы і правапісу і ўвядзенні народнай мовы ў мастацкую творчасць. Праз забарону друкавацца ў Сербіі і Аўстрыйскай імперыі з'язджае ў Расію, дзе мае магчымасць працаваць. Пахаваны ў Вене, прах перавезены ў Бялград.

Філалагічныя працы[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове 19 стагоддзя Вук Караджыч з дапамогай вядучых тагачасных філолагаў (у тым ліку братоў Грым) і аўстрыйскай улады, якую прадстаўляў Ерней Капітар, рэфарміраваў сербскі правапіс. Працы Караджыча, сярод якіх першае (1818) і другое пашыранае (1852) выданні сербскага слоўніка, пераклад Новага запавету (1847), заклалі падмурак сучаснай стандартнай сербскай мовы, а таксама значна паўплывалі на фарміраванне сучаснай стандратнай харвацкай мовы. Вук Караджыч намагаўся наблізіць літаратурную мову да народнай, настойваў на прыманні ў літаратурную мову народных элементаў. Прапанаваў перарваць традыцыю пісьмовага маўлення, якое не мае апірышча ў народнай гаворцы, заснаваць новую літаратурную норму на базе жывой мовы. Намагаўся ачысціць сербскую мову ад царкоўнаславянізмаў як ненатуральных элементаў, а базай зрабіць новаштокаўскія дыялекты.

Рэформа кірыліцы[правіць | правіць зыходнік]

З стараславянскай азбукі Караджыч пераняў 24 літары:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ж ж З з
И и К к Л л М м Н н О о П п Р р
С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш

Да іх дадаў: Ј ј, Љ љ, Њ њ, Ћ ћ, Ђ ђ и Џ џ

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]