Гаўрыла Прынцып
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Гаўрыла Прынцып сербск.: Гаврило Принцип сербахарв. Gavrilo Princip |
|
| Дата нараджэння: | 25 ліпеня 1894 |
|---|---|
| Дата смерці: | 28 красавіка 1918 (23 года) |
Гаўрыла ПРЫНЦЫП (25 ліпеня 1894 — 28 красавіка 1918) — «югаславянскі нацыяналіст» з Босніі, 28 чэрвеня 1914 г. які забіў аўстрыйскага наследніка стальца Франца Фердынанда і яго жонку Сафію (Сараеўскае забойства). Гэта паслужыла падставай да пачатку 1-й сусветнай вайны.
Прынцып, серб па нацыянальнасці, нарадзіўся ў Абляе (Обљај), у Босніі. Сербія была тады незалежнай дзяржавай, а Боснія — часткай Аўстра-Венгерскай імперыі (акупаванай у 1878 і анэксаваннай у 1908 г.), населенай пераважна сербамі. Г. Прынцып уступіў у анархісцкую, нацыяналістычную арганізацыю «Млада Босна», якая змагалася супраць акупацыі.