Геаграфія Беніна
Дзяржава Бенін знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы. Абмываецца на поўдні водамі Атлантычнага акіяна (Гвінейскі заліў). Берагавая лінія: 121 км.
Плошча: агульная — 112.620 км.кв.
Працягласць межаў з Буркіна-Фасо — 306 км, Нігер — 266 км, Нігерыя — 773 км, Тога — 644 км.
Геаграфічна краіна падзеленая на пяць натуральных абласцей: прыбярэжная вобласць, зона плато («Ла тэра дэ барр»), узвышанае плато з лясістай саваннай на поўначы, узгорыстая вобласць на паўночным захадзе («Атакора») і урадлівыя Нігерскія раўніны на паўночным усходзе.
Клімат — на поўначы краіны субэкватарыяльны, два сезона — сухі са снежня па май і дажджлівы з чэрвеня па лістапад. У паўднёвай частцы клімат экватарыяльны, з двума сезонамі дажджоў і двума сухімі сезонамі.
Рачная сетка густая. Галоўныя рэкі — Вемэ і Мона, абедзве суднаходныя.
Расліннасць — у асноўным высока травяная саванна з акацыямі, пальмамі дум, дрэвамі карытэ. На ўзбярэжжы трапічныя вечназялёныя лясы, а таксама пасадкі алейнай пальмы і ціка.
Жывёльны свет даволі багаты. У саванне шмат антылоп і буйных драпежнікаў — львы, пантэры, гепарды. Сустракаюцца сланы і буйвалы.
Літаратура [правіць]
- Graham Bateman The Encyclopedia of World Geography — Andromeda, 2002. — ISBN 1871869587.
| Краіны Афрыкі: Геаграфія | |
|---|---|
|
Алжыр | Ангола | Бенін | Батсвана | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет¹ | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Кенія | Каморы | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Малаві | Малі | Марока | Мазамбік | Намібія | Нігер | Нігерыя | ПАР | Паўднёвы Судан | Руанда | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Самалі | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова ў Азіі |