Геаграфія Ліберыі
Ліберыя знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна ў Трапічнай Афрыцы.
Мяжуе з трыма дзяржавамі — Гвінеяй (563 км) — на поўначы, са Сьера-Леонэ (306 км) і Кот-д'Івуарам (716 км) — на ўсходзе.
Плошча Ліберыі 111370 км ², з якіх 96320 км ² зямлі і 15.050 км ² вады.
Берагавая лінія складае 579 км. Большая частка тэрыторыі — гэта прыбярэжныя раўніны з невысокімі гарамі, самая высокая кропка — гара Маўнт-Вутэве вышынёй 1380 м.
Лясы займаюць 18 % тэрыторыі. Клімат трапічны: высокая тэмпература і вялікая вільготнасць. Год дзеліцца на два сезоны: сухая зіма з гарачымі днямі і халаднаватымі начамі і вільготнае лета з частымі і моцнымі трапічнымі ліўнямі. Ападкаў выпадае 5000 мм на ўзбярэжжы і 1500 мм у глыбінных раёнах. Сярэднегадавая тэмпература прыкладна 25 ° C.
З прыродных рэсурсаў на тэрыторыі Ліберыі сустракаюцца жалезная руда, алмазы, золата.