Герхард Шродэр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герхард Шродэр

Герхард Фрытц Курт Шродэр (ням.: Gerhard Fritz Kurt Schröder; 7 красавіка 1944, Мосенберг), нямецкі палітык. З 1998 па 2005 канцлер Германіі.

З 1990 па 1998 Шродэр быў кіраўніком ураду нямецкай зямлі Ніжняя Саксонія.

Змест

[правіць] Біяграфія

[правіць] Раннія гады

Нарадзіўся ў сям'і працоўнага ў Мосенбергу, у цяперашняй федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Бацька Фрыц Шродэр загінуў у Румыніі 4 кастрычніка 1944, маці Герхарда працавала на ферме. Наведваў вячэрнюю школу, з 1958 году працаваў памагатым прадаўца скабяных вырабаў, будаўніком у Гётынгене. У 1963 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі (СДПГ). У 1971 годзе скончыў юрыдычны факультэт Гётынгенскага ўніверсітэта, дзе ў 1971—1977 гадах працаваў на кафедры права. З 1978 па 1990 год займаўся прыватнай юрыдычнай практыкай у Гановеры. Адначасова ў 1978 годзе стаў лідэрам «Маладых сацыялістаў» — моладзевай секцыі СДПГ, чальцом якой быў з 1963 года.

[правіць] Палітычная кар'ера

У 1980 годзе ўпершыню абраны дэпутатам Бундэстага. У 1986 годзе ўзначаліў фракцыю СДПГ у дзяржаўнай асамблеі Ніжняй Саксоніі. З 1989 году — член прэзыдыюма СДПГ. 21 чэрвеня 1990 году абраны прэм'ер-міністрам зямлі Ніжняя Саксонія. У 1994 годзе быў кандыдатам ад СДПГ на пасаду міністра замежных спраў, аднак партыя прайграла выбары.

[правіць] Федэральны канцлер

Узначаленая Шродэром кааліцыя сацыял-дэмакратаў і зялёных прыйшла да ўлады ў кастрычніку 1998 пасля 16-гадовага знаходжання ў апазіцыі з абяцаннямі мадэрнізацыі эканомікі, падтрымкі прадпрымальніцтва і захавання сістэмы сацыяльнай абароны. Перамога сацыял-дэмакратаў у немалой ступені тлумачылася абяцаннем СДПГ пакласці канец росту беспрацоўя і зладзіцца з эканамічным застоем у краіне.

Commons


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах