Ніжняя Саксонія
| Ніжняя Саксонія Niedersachsen |
|
| Герб |
Сцяг |
| Адміністрацыйны цэнтр: | Гановер |
| Плошча: | 47 618,24 км² |
| Насельніцтва: | 7 973 800 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 167,86 чал./км² |
| Афіцыйны код: | DE-NI |
| Размеркаванне галасоў у ландтазе: |
ХДС 68 СДПН 48 СвДП 13 Зялёныя 12 Левыя 10 |
| Апошнія выбары: | 27 студзеня 2008 |
| Наступныя выбары: | 2013 |
| Сайт: | http://www.niedersachsen.de |
| галасоў у зямельным парламенце (Bundesrat): |
6 |
Ні́жняя Саксо́нія (ням.: Niedersachsen [niːdɐzaksn̩], н.-ням. Neddersassen) - зямля ФРГ. Сталіца - Гановер.
Змест |
Гісторыя[правіць]
- Герцагства Саксонія (VII-XIV стст)
- Браўншвейг-Люнебург (1235-1807)
- Залежнае ад напалеонаўскай Францыі Каралеўства Вестфалія (1807-1813) са сталіцай у гесэнскім горадзе Касель
- Каралеўства Гановер (1814-1866)
- Пруская правінцыя Гановер (1866-1945)
Зямля ўтворана ў 1946 годзе ў выніку аб'яднання большай частцы былой прускай правінцыі Гановер з шэрагам нямецкіх зямель, такіх як Ольденбург, Браўншвейг, Шаўмбург-Ліппэ.
Геаграфія[правіць]
Ніжняя Саксонія займае ў Германіі другое месца па плошчы пасля Баварыі. На поўначы яна мяжуе з Паўночным морам і абмяжоўваецца на паўднёвым усходзе гарамі Гарц. Большая частка Ніжняй Саксоніі ўяўляе сабой раўніну. Знакамітая частка Ніжняй Саксоніі гэта Люнебургскія пусткі, якая знаходзіцца паміж Гарцам і Паўночным морам.
Сельская гаспадарка[правіць]
Дзякуючы гліна-пясочнай глебе добра развіваецца сельская гаспадарка. Акрамя збожжавых таксама вырошчваецца рапс, цукровыя буракі, салат, капуста, морква, спаржа і зялёная капуста. Акрамя земляробства і жывёлагадоўлі таксама важную ролю адыгрывае пладаводства, асабліва на поўначы Ніжняй Саксоніі.
Палітыка[правіць]
Прэм'ер-міністры Ніжняй Саксоніі з 1946 года:
- 1946—1955: Гінрых Вільгельм Копф, СДПГ
- 1955—1959: Генрых Гелльвеге, Нямецкая Партыя
- 1959—1961: Гінрых Вільгельм Копф, СДПГ
- 1961—1970: Георг Дзідэрыхс, СДПГ
- 1970—1976: Альфрэд Кубель, СДПГ
- 1976—1990: Эрнст Альбрэхт, ХДС
- 1990—1998: Герхард Шродэр, СДПГ
- 1998—1999: Герхард Глагоўскі, СДПГ
- 1999—2003: Зігмар Габрыэль, СДПГ, - міністр экалогіі Германіі (кабінет Меркель)
- 2003-сёння: Крысціян Вульф, ХДС
Эканоміка[правіць]
- Запазычанасць: 6 018 € на душу насельніцтва (2002)
- Агульная запазычанасць: 48 мільярдаў. € (2002)
Эканоміка Ніжняй Саксоніі носіць у асноўным сельскагаспадарчы характар, хоць таксама добра развіты аўтамабілебудаванне, Фальксваген (VW) у г. Вольфсбург.
Навука[правіць]
Самыя значныя навуковыя ўстановы Ніжняй Саксоніі гэта універсітэт Георга-Аўгуста ў г. Гётынген, Тэхнічны ўніверсітэт Браўншвейг (de:Technische Universität Braunschweig), медыцынскі інстытут Гановер (de:Medizinische Hochschule Hannover), ветэрынарны інстытут Гановер (de:Tierärztliche Hochschule Hannover) і г. д.
Турызм[правіць]
У першую чаргу прыцягваюць турыстаў горы Гарц. Таксама цікава наведаць de:Eichsfeld, de:Weserbergland, de:Leinebergland, ўзбярэжжа Паўночнага мора de:Nordsee, Люнебургскую стэп de:Lüneburger Heide, de:Wümmeniederung, de:Steinhuder Meer, de:Dümmer і рэкі Алер, Лайнэ, Хунтэ, Вюмме і Везэр. Таксама цікавыя для турыстаў традыцыйныя святы стралкоў і традыцыйная святочная страва з зялёнай капусты.
Гарады[правіць]
Вядомыя асобы[правіць]