Горад Барнаул

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Барнаул
руск.: Барнаул
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 53°21′24″ пн. ш. 83°47′14″ у. д. / 53.356667° пн. ш. 83.787222° у. д. (G) (O) (Я)53°21′24″ пн. ш. 83°47′14″ у. д. / 53.356667° пн. ш. 83.787222° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Расія
Рэгіён Алтайскі край
Горад з 1771
Плошча 321 км²
Насельніцтва (2010) 597 828[1] чалавек
Шчыльнасць 1862,4 чал./км²
Часавы пояс UTC+6
Тэлефонны код 3852
Паштовыя індэксы 656xxx
Аўтамабільны код 22
Афіцыйны сайт http://www.barnaul.org/

Барнаул (Расія)
Барнаул
Барнаул

Барнаул (руск.: Барнаул) — горад (з 1771) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Алтайскага края. Насельніцтва 649,6 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1730-х гадах.

Буйны прамысловы, культурны і адукацыйны цэнтр Сібіры: 9 дзяржаўных ВНУ, 5 тэатраў, музеі, помнікі архітэктуры XVIII—XX стагоддзяў.

Горад размешчаны ў лесастэпавай зоне Заходне-Сібірскай раўніны, на паўночным усходзе Прыобскага плато, у верхнім цячэнні Обі на яе левым беразе, у месцы ўпадзення ракі Барнаўлкі ў Об. Адлегласць да Масквы — 3419 км. Бліжэйшы буйны горад — Новасібірск (193 км).

У Барнауле пражывае больш 100 нацыянальнасцей, аднак горад з'яўляецца монанацыянальным, бо 89,4% насельніцтва складаюць рускія. Наступныя па колькасці нацыянальнасці — немцы (4,8 %), украінцы (2,9 %), армяне (0,4 %), беларусы (0,3 %); усё астатнія — 2,2%.

Зноскі

  1. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2010г.. Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по Алтайскому края. Праверана 5 красавіка 2010.