Горад Каломба
| Горад
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
Каломба (сінгальск. කොළඹ, там.: கொழும்பு) — фактычная сталіца Шры-Ланкі (месцазнаходжанне ўрада і рэзідэнцыя прэзідэнта). Размешчаны ў Заходняй правінцыі, у акрузе Каломба. Насельніцтва — 672,7 тыс. жыхароў (2007)[1], насельніцтва Вялікага Каломба (які ўключае таксама буйныя гарады Маратува, Дэхівала-Маўнт-Лавінія і Шры-Джаявардэнепура-Катэ — афіцыйную сталіцу краіны) — 2250 тыс. жых. (2001).
Гісторыя [правіць]
Назва горада паходзіць ад сінгальскага «Kola-amba-thota», гэта значыць «мангавая гавань». Арабскія, кітайскія, рымскія купцы наведвалі гавань Каломба больш 2000 гадоў назад. У VIII стагоддзі н.э. тут надоўга абгрунтаваліся арабы, якія кантралявалі амаль увесь марскі гандаль сінгальскіх каралеўстваў. Партугальцы прыбылі сюды ў XVI стагоддзі і ператварылі ў цэнтр сваёй калоніі. У наступным стагоддзі горад захапілі галандцы, а ў 1802 Каломба стаў сталіцай брытанскай калоніі Цэйлон. З 1948 — сталіца дамініёна Цэйлон, з 1972 — дэмакратычнай сацыялістычнай рэспублікі Шры-Ланка. У 1983 афіцыйная сталіца была перанесена ў Шры-Джаявардэнепура-Катэ.
Гарады-пабрацімы [правіць]
Каломба з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
Санкт-Пецярбург, Расія (1997)
Шанхай, КНР (2003)
Лідс, Вялікабрытанія
Зноскі
Шаблон:Сталіцы правінцый Шры-Ланкі
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Шры-Ланкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |