Горад Калінінград

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Калінінград
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна Расія
Рэгіён Калінінградская вобласць
Каардынаты Geographylogo.svg 54°43′0″ пн. ш. 20°30′0″ у. д. (G)(O)
Плошча 215,7 км²
Вышыня цэнтра 4,8 м
Насельніцтва 423 651 чалавек (2006)
Шчыльнасць 1964 чал./км²
Часавы пояс UTC+2
Тэлефонны код 4012
Паштовы індэкс 236010
Аўтамабільны код 39
Афіцыйны сайт http://www.klgd.ru/ru/
кафедральны сабор

КАЛІНІНГРАД, (да 1255Тувангстэ, да 1946Кёнігсберг, традыцыйная беларуская назва - КАРАЛЯВЕЦ), горад на захадзе Расіі, адміністрацыйны цэнтр Калінінградскай вобласці. Насельніцтва 425,6 тыс. жыхароў (2005).

[правіць] Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1256 годзе крыжакамі Тэўтонскага ордэну. Горад стаў членам Ганзейскай лігі, з 1457 г. - галоўнай рэзідэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 г. - мірской сталіцай Прускага княства. У розныя часы горад на непрацяглы час быў у складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Каралявец быў важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўніверсітэту Альбертына, заснаванаму ў 1544 князям Альбертам Прускім. У 1701 князь Фрыдрых III быў каранаваны ў якасці караля Фрыдрыха I.

Пасля Першай сусветнай вайны горад разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Германіі "Польскім калідорам".

У 1944 г. Каралявец моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбавання і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 г. горад быў захоплены савецкімі войскамі, рэшткі нямецкага насельніцтва выгнаныя. Каралявец разам з усёй Усходняй Прусіяй заселены перасяленцамі з Расіі, Украіны і Беларусі (беларусы цяпер складаюць да 8% насельніцтва) і ўведзены ў склад РСФСР. У 1949 годзе перайменаваны ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флоту на Балтыйскім моры і быў закрыты для наведвання замежнікамі.

Пасля распаду СССР у 1991 годзе, Калінінградская вобласць засталася расійскім эксклавам, аточаным Польшчай і незалежнай Літоўскай рэспублікай.

[правіць] Эканоміка

Калінінград - адзіны незамярзаючы расійскі порт на Балтыцы. У 1996 г. Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расійскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. Еўрапейская камісія мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і развіццю гандлю паміж Калінінградскай вобласцю і краінамі ЕС. Рэгіён дынамічна развіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расіі і нават у суседніх краінах Еўропы.

[правіць] Вонкавыя спасылкі

Commons