Горад Клічаў
| Горад
Клічаў
Клічава
|
Клі́чаў — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клічаўскага раёна, на р. Ольса. У 91 км ад Магілёва, у 7 км ад чыгуначнай станцыі Несета на лініі Магілёў—Асіповічы. Насельніцтва 7,5 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Вядомы з 1592 як вёска Клі́чава Віцебскага ваяводства ВКЛ. З 1793 у складзе Расійскай імперыі. У 1901 заснаваны Клічаўскі шклозавод. З 1924 мястэчка, цэнтр Клічаўскага раёна. З 1938 гарадскі пасёлак. Акупіраваны немцамі 5.7.1941, вызвалены партызанамі ў сакавіку 1942, створаная Клічаўская партызанская зона. Побач з Клічавам быў першы ў Беларусі партызанскі аэрадром. З 1944 у Бабруйскай, з 1954 у Магілёўскай вобласці. У 1962—1965 уваходзіў у Кіраўскі раён. З 2000 горад.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Ольса».
[правіць] Культура
Клічаўскі краязнаўчы музей.