Ліберац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Ліберэц)
Горад
Ліберац
Liberec
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Прыматар
Ян Корытарж
Заснаваны
1352
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Рэйхенберг
Плошча
106,1 км²
Вышыня цэнтра
374 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
97 400 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+420 48
Паштовы індэкс
460 01
Аўтамабільны код
L (старыя LB, LI)
Афіцыйны сайт
Ліберац на карце Чэхіі
Ліберац (Чэхія)
Ліберац
Ештэдская тэлевізійная вежа

Лі́берац (чэшск.: Liberec), былы Райхенберг (ням.: Reichenberg) — горад у Чэхіі, на рацэ Ныса-Лужыцка, адміністрацыйны цэнтр Ліберацкага края і Ліберацкага раёна.

Насельніцтва 97,7 тыс. жых. Тэлефонны код: (420)48.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад упершыню згадваецца ў дакументах у 1348 годзе.

У 1579 годзе ў горадзе заснавана тэкстыльная мануфактура, аднак развіццю прамысловасці перашкодзіла Трыццацігадовая вайна. З 1622 года па 1634 год горад быў уладаннем Альбрэхта фон Валенштэйна, пасля смерці якога належаў роду Галас і Клам Галас.

Падчас Сямігадовай вайны ў 1757 годзе недалёка ад горада адбыўся бой пры Рэйхенбергу.

Росквіт горада прыйшоўся на канец XIX стагоддзя. Да гэтага часу адносяцца шматлікія гарадскія пабудовы, у тым ліку ратуша, будынак Оперы, Музей Паўночнай Чэхіі. На ўзгорках вышэй гістарычнага цэнтра горада пабудаваны будынкі ў стылі рамантызму.

У XIX—XX стагоддзях горад меў значную нямецкую абшчыну. Ліберац (Райхенберг) быў цэнтрам нацысцкай Судэцкай Германіі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Важны цэнтр тэкстыльнай прамысловасці (ваўняныя, шаўковыя, баваўняныя тканкі). Машынабудаванне (вытворчасць абсталявання для тэкстыльнай прамысловасці, аўтамабілебудаванне — «Ліберацкі аўтамабільны завод»). Праводзяцца тэкстыльныя кірмашы.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Ліберац злучаны з суседнім Ябланцам трамвайный лініяй.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальная навуковая бібліятэка (у новым будынку, пабудаваным у 2000 годзе).

Ратуша Ліберца (Райхенберга)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Знакаміты ратушай (1893 год, вышыня — 65 метраў); царквой Святога Распяцця ў стылі барока; тэлевежай на гары Ештэд, пабудаванай у 1968 годзе і якая з'яўляецца цяпер сімвалам горада; карціннай галерэяй. Маецца заапарк — адзін з найбольш вядомых у Еўропе. Найбуйнейшы ў краіне гандлёва-забаўляльны цэнтр «Вавілон».

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе ў Ліберацы прайшоў чэмпіянат свету па лыжных відах спорту і міжнародны моладзевы кангрэс эсперанта.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Год 1869 1880 1890 1900 1910 1921 1930
Насельніцтва 50 252 60 198 68 135 79 470 89 312 84 845 95 623
Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2010
Насельніцтва 69 663 78 193 84 046 95 924 101 162 99 102 105 077

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]