Міжнародны моладзевы кангрэс эсперанта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Міжнаро́дны мо́ладзевы кангрэ́с эспера́нта (Internacia Junulara Kongreso de Esperanto, IJK) - афіцыйнаештогадовае мерапрыемства Сусветнай моладзевай арганізацыі эсперантыстаў (TEJO); за рэдкімі выключэннямі такія кангрэсы з'яўляюцца буйнейшымі моладзевымі эсперанта-сустрэчамі года. Звычайна на кангрэс збіраецца некалькі соцен удзельнікаў, але ў 1987 годзе падчас IJK у Кракаве прысутнічала 1034 удзельнікаў, што застаецца рэкордам. Месца правядзення чарговага кангрэса вызначае праўленне TEJO (моладзевая секцыя Сусветнай арганізацыі эсперанта на падставе прапаноў мясцовых моладзевых арганізацый. Звычайна IJK адбываецца паблізу ад Сусветнага кангрэса эсперанта і ўзгадняецца з ім па датах, каб было магчыма пры жаданні наведаць абедзьве сустрэчы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы моладзевы кангрэс эсперанта быў арганізаваны ў невялікім нідэрландскім населеным пункце Groet, у ім прыняло ўдзел каля 200 эсперантыстаў. Да пачатка другой сусветнай вайны быў арганізаваны яшчэ адзін кангрэс (тады яны мелі назву "Міжнародныя моладзевыя сустрэчы" - Internacia Junulara Kunveno) - у 1939 годзе ў бельгійскім горадзеTervuren. Трэці кангрэс быў праведзены толькі ў 1947 годзе; з таго часу кнгрэсы праводзяцца штогод. Нягледзячы на тое, што кангрэсы звычайна праводзяцца ў Еўропе (паколькі большасць эсперантыстаў жыве менавіта ў Еўропе), яны некалькі разоў адбываліся і за яе межамі. Напрыклад, у 1965 годзе кангрэс быў арганізаваны ў Японіі, у 1981 годзе ў Мексіке, у 1986 - у Ізраіле, у 1990 - на Кубе, у 1992 - у Канадзе, у 1994 - у Карэе, у 2000 годзе - у Ганконгу, у 2002 - у Бразіліі, у 2007 - ва Вьетнаме, у 2010 - зноў на Кубе. Ніколі моладзевы кангрэс не праводзіўся ў Аўстраліі і на Афрыканскім кантыненце, зрэшты, там не было і Сусветнага кангрэса эсперанта.

Праграма[правіць | правіць зыходнік]

Праграма кангрэса звычайна традыцыйна. Кожны кангрэс мае "асноўную" тэму (звычайна звязаную з пытаннямі міжкультурнага дыялога, дэмакратыі, аховы малых моў і культур), якую арганізатары і ўдзельнікі імкнуцца раскрыць пры дапамозе шматлікіх тэматычных абмеркаванняў і даклаладаў; часта адбываюцца і тэмы не звязаныя з тэмай кангрэса. Акрамя гэтага падчас кангрэсаў адбываюцца разнастайныя конкурсы, гульні і культурная праграма. Апошняя утрымлівае як элементы эсперанта-культуры (звычайна - канцэрты вядомых эсперанта-груп і выканаўцаў), так і нацыянальныя элементы з мэтаў пазнаёміць удзельнікаў кангрэса з рэгіёнам, дзе адбываецца кангрэс. Традыцыйна адбываецца так званы "міжнародны вечар", праграму якога складаюць самі ўдзельнікі кангрэса, звычайна прыводзячы нешта спецыфічнае для сваёй культуры ці краіны. Адна з дзён кангрэснага тыдня вылучаецца для экскурсій. Ноччу арганізуецца забаўляльная праграма (дыскатэкі, бар і г. д.). Акрамя гэтага падчас кангрэсаў адбываюцца семінары па вывучэнню эсперанта і/ці методыке яго выкладання. Таксама адбываюцца адкрытыя паседжанні камітэта Сусветнай моладзевай арганізацыі эсперантыстаў (TEJO). Адбываюцца выпадкі, калі падчас кангрэсаў адбываецца вострая палеміка паміж эсперантыстамі паводле пытанняў развіцця эсперанта-руха, што можа прывесці да з'яўлення новых плыняў у эсперантыстскім асяроддзі. Самы вядомы падобны выпадак адбыўся ў 1980 годзе ў фінскім горадзе Раўма калі ініцыятыўная група прыняла маніфест руха за новы ідэйны падыход да каштоўнасцяў і значэнню эсперанта; гэты рух атрымаў у эсперанта-асяроддзі назву раўмізм і характэрызуецца вельмі неаднасэнсоўнымі адносінамі з боку эсперантыстаў.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Кожны сучасны Міжнародны моладзевы кангрэс мае сваю ўласную эмблему. Агульнага сімвала для ўсіх кангрэсаў не існуе, але гэтую функцыю ў пэўнай ступені выконвае "сцяг кангрэса" - вялікі эсперанта-сцяг з штогадова фіксуемымі да яго эмблемамі адбышыхся кангрэсаў. Гэты сцяг звычайна знаходзіцца ў памяшканні, дзе адбываюцца мерапыемствы абавязковыя для ўсіх удзельнікаў, а ў канцы кангрэса урачыста перадаецца прадстаўнікам арганізацыйнага камітэта наступнага кангрэса.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

<noinсlude>

</noinclude>