Горад Таўрагэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Таўраге)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Таўрагэ
Tauragė
Tauragespilis.jpg
Гарадскі замак
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 55°15′05″ пн. ш. 22°17′25″ у. д. / 55.251389° пн. ш. 22.290278° у. д. (G) (O) (Я)55°15′05″ пн. ш. 22°17′25″ у. д. / 55.251389° пн. ш. 22.290278° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Павет
Часавы пояс

Таўрагэ (Літва)
Таўрагэ
Таўрагэ

Таўрагэ — горад у заходняй Літве, з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Таўрагскага павета.

Насельніцтва складае каля 28 тыс. чалавек. У горадзе атрымалі развіццё харчовая, лёгкая, машынабудаўнічая прамысловасці. Уваходзіць у склад этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Паводле легенды назва горада паходзіць ад слоў: тур і рог. У даўнія часы людзі, якія збіралі на месцы будучага горада грыбы, знайшлі тут рогі тура.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню горад узгадваецца ў 1499 годзе, калі на месцы будучых Таўрагэ было невялікае паселішча Паджурыс.

Уладальнікам Таўрагэ ў пачатку XVI стагоддзя быў Барташ, заснавальнік першай у Жамойці школы (у 1507 годзе). Каля 1550 года частка горада перайшла да Мельхіёра Шэмёта, які перайшоў у лютэранства. Ён пабудаваў лютэранскую кірху, якая ў 1641 годзе была перабудавана ў каталіцкі касцёл. З 1567 года ў Таўрагэ размяшчалася мытня. У XVII стагоддзі горад перайшоў ва ўласнасць Радзівілаў. З 1620 да 1669 года горад з'яўляўся сядзібай князя Багуслава Радзівіла. У 1687 годзе ўладальніца Таўрагэ Людавіка Караліна Радзівіл (будучая маці караля Яна III Сабескага), ажанілася з нямецкім прынцам, і пасля яе смерці горад перайшоў ва ўладанне брандэнбургскага ўладара Фрыдрыха III Гогенцолера, які з 1701 года стаў Прускім каралём Фрыдрыхам І. Яго стараннямі мясцовы касцёл быў адрамантаваны і зноў пераўтвораны ў лютэранскую кірху.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Таўрагэ трапілі ў склад Расійскай імперыі. Руская царыца Кацярына II падаравала горад свайму фаварыту Платону Зубаву, які потым прадаў яго дзяржаве. 21 чэрвеня 1807 года цар Аляксандр І падпісаў тут дамову з Напалеонам, якая пацвердзіла пагадненні ў Тулузе. 30 снежня 1812 года ў млыне каля Таўрагэ, напалеонаўскі генерал Ханс Ёрк падпісаў канвенцыю аб нейтраліцеце з рускім генералам Іванам Дыбічам. Згодна з ёй прускі корпус напалеонаўскага войска перастаў падтрымліваць французаў.

У 1836 годзе ў Таўрагэ адбыўся вялікі пажар. У 1846 годзе цар Мікалай I падараваў горад свайму ардынарцу, князю Васільку. У 1864 годзе Таўрагэ, праз Каўнас, быў злучаны з чыгункай Варшава — Санкт-Пецярбург. У гэты час тут былі пабудаваны цагельня, спіртавы завод і два шпіталі. У 1843 годзе Анарэ дэ Бальзак спыняўся ў Таўрагскім палацу па дарозе ў Санкт-Пецярбург.

У 1909 годзе колькасць насельніцтва павялічылася да 5 000 чалавек.

Пад час Першай Сусветнай вайны ў 1915 годзе горад быў заняты нямецкімі войскамі. Пад час акупацыі немцы пабудавалі чыгунку да Шаўляй.

Пасля ўваходу Літвы ў склад СССР Таўрагэ стаў памежным горадам і 22 чэрвеня 1941 года ён быў заняты нямецкімі войскамі. У выніку вайны тут было разбурана 80 % пабудоў.

З 1991 года Таўрагэ ў складзе Літоўскай рэспублікі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]