Горад Юрбаркас
| Горад
Юрбаркас
Jurbarkas
|
||||||||||
|
|
||||||||||
Юрбаркас (літ.: Jurbarkas) — горад у заходняй Літве на рацэ Нёман, з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Юрбаркаскага раёну Таўрагскага павета. Насельніцтва складае каля 13,8 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.
Гісторыя [правіць]
Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1259 года як аб крыжацкім замку Георгенбург. Замак знаходзіўся прыкладна ў 3 км на захад ад сучаснага горада, на ўзвышшы Біспілукаі. Крыжакі заставілі замак толькі пасля Грунвальдскай бітвы ў 1410 годзе, і ён перайшоў пад уладу Вялікага княства Літоўскага стаўшы памежным паселішчам з мытнай заставай.
У 1611 годзе Юрбаркас атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Вазы магдэбургскае права. У 1795 годзе, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Юрбаркас трапіў у склад Расійскай імперыі і быў уключаны ў склад Ковенскай губерні (1795—1915 г.г.). У складзе Расіі Юрбаркас належаў фаварыту царыцы Кацярыны — Платону Зубаву, які прадаў горад ўраду ў 1840 годзе. У 1846 годзе цар Мікалай І падараваў князю Васількавічу. Горад развіваўся разам з ростам гандлёвага абароту на Нёмане, але пасля пракладкі чыгуначных ліній прыйшоў у заняпад. У 1831 годзе, пад час паўстання 1830—1831 гадоў, горад быў часова заняты войскам паўстанцаў.
У 1909 годзе ў Юрбаркас была тэлеграфная станцыя, прыстань, мытная застава і аптэка. Большасць насельніцтва горада складалі яўрэі.
Пасля 1920 году Юрбаркас быў у складзе Літоўскай Рэспублікі, насельніцтва налічвала 4 409 чалавек (з якіх 2 350 былі яўрэямі). Пасля 1940 года Юрбаркас увайшоў у склад СССР.
У час 2-й сусветнай вайны большасць насельніцтва Юрбаркаса — яўрэі, было знішчана нацыстамі і літоўскімі калабрыцыяністамі, таксама загінулі сотні літоўцаў, у т.л. скульптар Вінцас Грыбас.
З 1950 года Юрбаркас стаў раённым цэнтрам. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Юрбаркас