Гільём Святы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гільём д'Аранж
Guillaume d'Orange
Charroi de vin Guillaume au court nez prend Nîmes en ayant caché ses hommes dans des tonneaux Bibliothèque de Boulogne sur Mer.jpg
Нараджэнне:

750(0750)

Смерць:

812(0812)
Аньян

Кананізаваны:

1066

Дзень памяці:

28 мая

Святы Гільём, Гільём д'Ара́нж, Гільём з Тулу́зы (фр.: Guillaume d'Orange, 750 - 28 мая 812 гг.) — франкскі ваенны і палітычны дзеяч, герой французскага сярэднявечнага эпасу, святы Рымска-каталіцкай царквы. Дзень шанавання — 28 мая.

Гільём быў стрыечным братам Карла Вялікага. У 790 г. атрымаў тытул графа Тулузы. У 793 г. пацярпеў паражэнне ад пірэнейскіх мусульман пад Нарбонай, але не даў магчымасці ворагам прасоўвацца далей ў Франкскае каралеўства. У 801 г. удзельнічаў у паспяховай аблозе Барселоны.

У 784 г. заснаваў абацтва Аньян. У 806 г. стаў бенедыктынскім манахам і абатам гэтага кляштара. Памёр каля 816 г. Кананізаваны ў 1066 г.

У XI - XII стст. стаў героем эпічнага цыклу французскай паэзіі chansons de geste. Усяго вядома 20 твораў, прысвечаных Гільёму або яго набліжаным. У паэзіі трубадураў разглядаўся як прыклад добрага васала і рашучага рыцара, часам супрацьпастаўляўся Людовіку Святому.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]