Даменнае імя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Даменнае імя — гэта імя, якое служыць для ідэнтыфікацыі абласцей — адзінак адміністрацыйнай аўтаноміі ў сетцы Інтэрнэт — у складзе бацькоўскіх (вышэйстаячых) абласцей. Кожная з такіх абласцей завецца даменам. Агульная прастора імёнаў Інтэрнэту функцыянуе дзякуючы DNS — сістэме даменных імёнаў. Даменныя імёны даюць магчымасць адрасавання інтэрнэт-вузлоў і размешчаных на іх сеткавых рэсурсаў (вэб-сайтаў, сервераў электроннай пошты, іншых службаў) у зручнай для чалавека форме.

Поўнае даменнае імя складаецца з непасрэднага імя дамена і далей імёнаў усіх даменаў, у якія ён уваходзіць, падзеленых кропкамі. Напрыклад, поўнае імя "be.wikipedia.org" пазначае дамен трэцяга ўзроўню "be", які ўваходзіць у дамен другога ўзроўню "wikipedia", які ўваходзіць у дамен верхняга ўзроўню "org", які ўваходзіць у безназоўны каранёвы дамен "."(пункт). У гутарковай мове пад даменным імем нярэдка разумеюць менавіта поўнае даменнае імя.

FQDN (скар. ад англ.: Fully Qualified Domain Name — «дакладна вызначанае імя дамена», часам скарачаецца да «поўнае даменнае імя» або «поўнае імя дамена») — імя дамена, якое не мае неадназначнасцей у вызначэнні. Складаецца з імёнаў усіх бацькоўскіх даменаў іерархіі DNS.

У DNS і, што асабліва важна, у файлах зоны(англ.) бел., FQDN завяршаюцца кропкай (напрыклад, "example.com."), гэта значыць уключаюць каранёвае даменнае імя ".", якое з'яўляецца безназоўным.

Даменная зона — сукупнасць даменных імёнаў пэўнага ўзроўню, якія ўваходзяць у вызначаны дамен. Напрыклад, зона wikipedia.org уключае ўсе даменныя імёны трэцяга ўзроўню ў гэтым дамене. Тэрмін «даменная зона» галоўным чынам ужываецца ў тэхнічнай сферы, пры настройцы DNS-сервераў (падтрыманне зоны, дэлегаванне зоны, трансфер зоны).

Віды даменных імёнаў[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя дамены (gTLD)[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя дамены верхняга ўзроўню (gTLD) кіруюцца арганізацыяй ICANN.

Інтэрнацыяналізаваныя дамены (IDN)[правіць | правіць зыходнік]

Даменныя імёны, якія ўтрымліваюць сімвалы нацыянальных алфавітаў. IDN верхняга ўзроўню кіруюцца і знаходзіцца пад кантролем ICANN.

Нацыянальныя дамены (ccTLD)[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальныя дамены верхняга ўзроўню (ccTLD) дэлегаваны адпаведным нацыянальным рэгістратарам, якія ўсталёўваюць правілы рэгістрацыі ў іх або самі, або паводле ўказанняў урада. Кіруючай арганізацыяй з'яўляецца IANA.

Зарэзерваваныя даменныя імёны[правіць | правіць зыходнік]

Дакумент RFC 2606 (Reserved Top Level DNS Names — Зарэзерваваныя імёны даменаў верхняга ўзроўню) вызначае назвы даменаў, якія варта выкарыстоўваць у якасці прыкладаў (напрыклад, у дакументацыі), а таксама для тэсціравання. Акрамя example.com, example.org і example.net, у гэту групу таксама ўваходзяць .test, .invalid і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі