Джон Мільтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джон Мільтан
John Milton
John Milton - Project Gutenberg eText 13619.jpg
Дата нараджэння:

9 снежня 1608({{padleft:1608|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:9|2|0}})

Месца нараджэння:

Лондан

Дата смерці:

8 лістапада 1674({{padleft:1674|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:8|2|0}}) (65 гадоў)

Месца смерці:

Лондан

Грамадзянства:

Flag of England.svg Англія

Род дзейнасці:

Паэт

Джон Мільтан, таксама Джон Мілтан (англ.: John Milton; 9 снежня 1608, Лондан — 8 лістапада 1674, Лондан) — англійскі паэт, палітычны дзеяч і мысляр; аўтар палітычных памфлетаў і рэлігійных трактатаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1632). Пісаў на англійскай, італьянскай і лацінскай мовах. Раннія творы (цыклы вершаў, санетаў, п'еса-маска «Комус», 1634; элегія «Лісідас», 1638 і інш.) адзначаны эстэтыкай пераходнай ад Рэнесансу да Новага часу, у цэнтры — праблема выбуару шляху, прызначэння чалавека. У абарону рэспубліканскіх ідэалаў, свабоды слова і сумлення стварыў шматлікія трактаты і памфлеты «Арэапагітыка» (1644), «Іканаборца» (1649), «Абарона англійскага народа» (1650). Вяршыня яго творчасці — эпічныя паэмы на біблейскія сюжэты «Страчаны рай» (1667) і «Вернуты рай» (1671), у якіх узняты праблемы пазнання Дабра і Зла, іх процістаяння і дыялектычнага адзінства. сэнсу жыцця і гістарычнага лёсу чалавецтва. Паэмы з рысамі барока і класіцызму адзначаны маштабнасцю вобразаў, складанай метафарычнасцю, сімволікай і алегарычнасцю.

Аўтар трагедыі «Самсон-змагар» (1671), гістарычнай працы «Гісторыя Брытаніі» (1670), «Кароткія гісторыі Масковіі» (1682).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 374-375. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).