Джэймс Хопвуд Джынс
| Джэймс Хопвуд Джынс | |
| James Hopwood Jeans | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
19 верасня 1946 (69 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: | |
Джэймс Хопвуд Джынс (англ.: James Hopwood Jeans, 11 верасня 1877, Лондан, Вялікабрытанія — 16 верасня 1946, Доркінг, Вялікабрытанія) — брытанскі фізік-тэарэтык, астраном, матэматык.
[правіць] Біяграфія
У 1900 скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта, затым выкладаў там. У 1904 годзе пачаў працу ў Прынстанскім ўніверсітэце у ЗША як прафесар прыкладной матэматыкі, але ў 1910 годзе вярнуўся ў Кембрыдж.
У 1923—1944 гадах — супрацоўнік абсерваторыі Маунт-Вілсан ў ЗША, у 1935—1946 гадах — прафесар астраноміі Каралеўскай асацыяцыі ў Лондане.
[правіць] Навуковая праца
Зрабіў важны ўклад у некалькіх абласцях фізікі, уключаючы квантавую тэорыю, тэорыю цеплавога выпраменьвання і эвалюцыі зорак. Джэймс Джынс лічыцца адным з заснавальнікаў касмалогіі ў Вялікабрытаніі разам з Артурам Эдзінгтанам.
У 1905 году ўсталяваў закон размеркавання энергіі ў даўгахвалевай частцы спектру выпраменьвання абсалютна чорнага цела ( закон выпраменьвання Рэлея — Джынса), які звязвае шчыльнасць энергіі выпраменьвання абсалютна чорнага цела з тэмпературай крыніцы эмісіі.
[правіць] Асабістае жыццё
Джынс быў двойчы жанаты: у 1907 — на амерыканскай паэтцы Шарлоце Мітчэл і ў 1935 — на аўстралійскай арганістцы і выканаўцы на клавесіне Сюзане Нок, больш вядомай як Сюзі Джынс.
Памёр 16 верасня 1946 г ў Доркінге (графства Сурэй).