Дзмітрый Сяргеевіч Сіпягін
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Дзмітрый Сяргеевіч Сіпягін Дмитрий Сергеевич Сипягин |
||
|
||
|---|---|---|
| 26 лютага 1900 — 2 красавіка 1902 | ||
| Папярэднік: | Іван Гарамыкін | |
| Пераемнік: | Вячаслаў Плевэ | |
| Нараджэнне: | 8 сакавіка 1853 Кіеў, Расійская імперыя |
|
| Смерць: | 2 красавіка 1902 (49 гадоў) Пецярбург, Расійская імперыя |
|
| Бацька: | Сяргей Мікалаевіч Сіпягін | |
Дзмітрый Сяргеевіч Сіпягін (руск.: Дми́трий Серге́евич Сипя́гин) (8 (20) сакавіка 1853, Кіеў—2 (15) красавіка 1902, Пецярбург), дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр унутраных спраў (1900—1902).
З дваран Маскоўскай губерніі. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1876). У 1888 курляндскі, у 1891—1893 маскоўскі губернатар. У 1893 намеснік міністра дзяржаўных маёмасцяў, з 1894 намеснік міністра ўнутраных спраў, з 1900 міністр унутраных спраў. Забіты ў 1902 годзе эсэрам Балмашовым.
На пасту міністра ўнутраных спраў быў пераемнікам Івана Логінавіча Гарамыкіна.