Пётр Мікалаевіч Дурнаво

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Мікалаевіч Дурнаво
Нараджэнне 23 лістапада (5 снежня) 1842
Смерць 11 (24) верасня 1915 (72 гады)
Месца пахавання
Род Дурнаво
Бацька Q113514329?
Маці Q113514265?
Дзеці Piotr Durnowo[d]
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны, міністр унутраных спраў
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітычная дзейнасць[d][2]
Званне lieutenant[d]
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра Ордэн Святой Ганны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Мікалаевіч Дурнаво (руск.: Петр Николаевич Дурново́) (18451915) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр унутраных спраў (22 кастрычніка 1905—16 красавіка 1906).

Міністр унутраных спраў[правіць | правіць зыходнік]

Пасля адстаўкі 22 кастрычніка 1905 г. А. Булыгіна стаў міністрам унутраных спраў у кабінеце С. Ю. Вітэ. 30 кастрычніка 1905 г. прызначаны членам Дзяржаўнага савета, а 1 студзеня 1906 г. - у сапраўдныя таемныя дарадцы.

У кастрычніку 1905 - красавіку 1906 Дурнаво жыў у Пецярбургу па адрасе набярэжная ракі Фантанкі, 16 (будынак дэпартамента паліцыі).

У барацьбе супраць рэвалюцыі 1905-1907 гадоў ужываў жорсткія меры, падтрымліваў дзейнасць чарнасоценных арганізацый. З-за гэтага ў 1906 годзе эсэрамі было вырашана забіць Дурнаво, але гэты план ім ажыццявіць не ўдалося. У Швейцарыі эсэрка Лявонцьева ва ўпор застрэліла пажылога французскага гандляра, які, на сваю бяду, быў вельмі падобны да адстаўнога міністра.

Працяглы канфлікт Дурнаво з прэм'ерам (якога ён абвінавачваў у патуранні рэвалюцыйнай дзейнасці) стаў адной з прычын адстаўкі і Вітэ 22 красавіка 1906, а ўслед за ім і ўсяго кабінета, уключаючы і самога міністра ўнутраных спраў, які саступiў свой пост П. А. Сталыпіну. Пры адстаўцы Дурнаво атрымаў званне статс-сакратара я.і.в., а 25 красавіка 1906 г. быў закліканы да прысутнасці ў рэфармаваным Дзяржаўным савеце. У верхняй палаце ў 1906-1915 гадах быў лідарам групы правых.

У 1911 годзе дзеянні Дурнаво і В. Ф. Трэпава, накіраваныя на адхіленне Дзяржаўным Саветам урадавага законапраекта аб земствах ў заходніх губернях, выклікалі востры палітычны крызіс. Вынікам быў ў часовы роспуск Думы і Дзяржсавета 12-15 сакавіка 1911 года і прыняцце закона па арт. 87 Асноўных дзяржаўных законаў. Дурнаво атрымаў загад імператара абвясціць сябе хворым і ўстрымацца ад удзелу ў пасяджэннях Савета да 1912 года.

Памёр 11 верасня 1915 года ў Петраградзе.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.