Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 5

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 5
53°53′55″ пн. ш. 27°33′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы пач. XX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000020шыфр 713Г000020
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 5 — двухпавярховы будынак у Мінску, размешчаны ў глыбіні квартала. Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Стары адрас — вул. Урыцкага, 8.

Выключаны як асобная пазіцыя (шыфр 713Г000031) з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе і далучаны да пазіцыі «Будынак Нацыянальнага драматычнага тэатра імя М. Горкага» (шыфр 713Г000020)[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дом уяўляе сабой складанай у плане формы, з выступамі, рызалітамі і эркерамі на два паверхі. Накрыты сістэмай вальмавых дахаў. У архітэктурнай кампазіцыі выкарыстаны карнізныя паясы, плоская паўцыркульная ніша, трохгранны і паўкруглы эркеры, адкрытая тэраса з ажурнай чыгуннай агароджай (ліццё) і іншыя. Аконныя праёмы прамавугольныя, высокія, у драўляных ліштвах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]