Драўская банавіна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Драўская банавіна

Шаблон:Гісторыя Славеніі Драўская банавіна (славенск.: Dravska banovina, сербахарв.: Дравска бановина) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія ў перыяд з 1929 па 1939 год.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Драўская банавіна была размешчана ў паўночна-заходняй частцы каралеўства, на тэрыторыі сучаснай Славеніі. На поўначы банавіна межавала з Аўстрыяй, на ўсходзе — з Венгрыяй, на захадзе — з Італіяй, на паўднёвым усходзе — з Саўскай банавінай.

Банавіна атрымала сваю назву па рацэ Драва. Яе адміністрацыйным цэнтрам лічыўся горад Любляна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны Трэці рэйх, Італія і Венгрыя падзялілі паміж сабой тэрыторыю банавіны. Асобныя раёны Драўскай банавіны ўвайшлі ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыя.

Пасля вайны рэгіён увайшоў у СФРЮ ў складзе Сацыялістычнай рэспублікі Славенія разам з тэрыторыямі ў раёне Трыеста, адрынутымі ў Італіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]