Дуброўка паўзучая
Дуброўка паўзучая | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Potentilla reptans | |||||||||||||||||||||
|
Лапчатка паўзучая[3] (Potentilla reptans) — від кветкавых раслін роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая расліна 10—70 см даўжынёй. Сцёблы ляжачыя, з парасткамі, паўзучымі або якія сцелюцца. Лісце складаецца з 5—7 лісточкаў. Вышыня 10-15 см. Сцёблы неразгалінаваныя, укараняюцца. Лісце чарговае, ад доўгачарашковага да амаль чарашковага. Лісточкі ад эліптычных да зваротнаяйкападобных, буйна зубчастыя, зялёныя з абодвух бакоў. Прылісткі вузка эліптычныя, востраканцовыя[4].
Кветкі 18—25 мм у дыяметры, адзінкавыя, рэдка па 2, на доўгіх (3,5—8,5 см) прамастаячых кветаножках у пазухах. Вяночак радыяльна сіметрычны, ярка-жоўты, пялёсткаў 5, з вышчарбленай верхавінай, даўжынёй 8—12 мм, удвая даўжэй, чым чашачка. Чашачка 5-дольная. Тычынак 20. Плады — шэра-карычневыя сямянкі, некалькі разам[4].
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Эфіопіі, Эрытрэі, Канадзе, ЗША.
Ва Украіне расце ў сырых месцах, на лугах і сярод кустоў на ўсёй тэрыторыі.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
Парасткі
-
Лісток
-
Кветка
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б luontoportti.com . (англ.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Траццякоў Д. І. Дуброўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 231. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Лапчатка ползучая — Potentilla reptans: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Potentilla reptans L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)