Езекііль
Езекііль (іўр.: יְחֶזְקֵאל, Yehezkel, МФА: [jəx.ezˈqel]), трэці вялікі старазапаветны прарок, належаў да жрэчаскага роду.
Нарадзіўся ў часы валадарства Іасіі, цара іудзейскага. Юнацкія гады правёў у Іудзеі. У 25-гадовым узросце вывезены як палонны ў Вавілонію. Там на пятым годзе свайго палону, як падаецца ў Бібліі, быў закліканы богам на прароцкую службу, якой аддаў больш чым 22 гады свайго жыцця. Будучы сучаснікам прарока Ераміі і цяжкіх выпрабаванняў ізраільскага народа, ён пільна сачыў за жыццём палоненых суайчыннікаў у Месапатаміі. Сваімі прароцтвамі Езекііль імкнуўся аблегчыць іх лёс, засцерагаючы ад бяды палоннага жыцця і канчатковай гібелі сярод паганцаў. Ён суцяшаў суайчыннікаў надзеяй на вызваленне з палону, умацоўваў іх волю і веру ў надыход лепшых часоў. Біблейскае паданне сцвярджае, што ён быў выдадзены на смерць адным з іудзейскіх палонных князёў, якога ён выкрываў за ідаласлужэнне і амаральнае жыццё.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 153.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.153. ISBN 5-343-00151-3.
|
|
|
|---|---|
| Прарокі ў Пяцікніжжы | Ной • Евер • Валаам • Іаў • Аўрам • Сара • Ісак • Якаў • Майсей • Аарон • Марыя • Ісус Навін • Фінеес |
| Прарокі ў Эпоху Судзяў і аб'яднанага царства |
Дэвара • Ілій • Ганна • Самуіл • Давыд • Саламон • Гад • Нафан • Ахія Сіламлянін |
| Пісьмовыя прарокі | |
| Вялікія прарокі | Езекііль • Ерамія • Ісайя, прарок • Данііл |
| Меншыя прарокі | Авакум • Аўдзей • Агей • Амос • Захарыя • Іаіль • Іёна • Малахія • Міхей • Навум • Асія • Сафоній |
| Іншыя прарокі Ізраіля і Іўдзеі | |
|
|
|
