Жуан да Нова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жуан да Нова
João da Nova
Joao da Nova.jpg
Імя пры нараджэнні: Joam de Nôvoa
Дата нараджэння: каля 1460
Месца нараджэння: Масэда, Галісія
Дата смерці: 1509
Месца смерці: Качын
Падданства: Партугалія
Род дзейнасці: мараплавец
Экспедыцыя 1501 г. (малюнак 1565 г.)

Жуан да Нова або Жуан дэ Нова (парт. João da Nova, галіс. Joam de Nôvoa; каля 1460 - 1509) - партугальскі мараплавец галісійскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жуан да Нова нарадзіўся ў мястэчку Маэда ў Галісіі ў заможнай рыцарскай сям'і. Каля 1468 г. пад час вайны паміж прыхільнікамі і праціўнікамі кастыльскай манархіі быў перапраўлены сваякамі ў Партугалію. Зрабіў ваенную кар'еру. Удзельнічаў у вайне ў Галісіі на баку Ізабелы I, але канчаткова пакінуў радзіму паміж 1480 - 1483 гг.

У 1497 г. быў прызначаны старастам Лісабона (Alcaide menor da Lisboa).

У 1501 - 1502 гг. ўзначальваў трэцяю партугальскую экспедыцыю ў Індыю. Яна складалася ўсяго з 4 караблёў, толькі часткова фінансавалася Партугальскай каронай і мела на мэце стварэнне гандлёвай факторыі ў Паўднёвай Азіі. Жуан да Нова бліскуча выканаў заданне. У першай для партугальцаў марской бітве ў Індыйскім акіяне перамог флот Калікута. Пад час экспедыцыі адкрыў астравы Ушэсця і Святой Алены.

У 1505 г. быў прызначаны капітанам карабля "Флор-дэ-ла-Мар" і адным з кіраўнікоў сёмай партугальскай экспедыцыі ў Індыю. Але ў выніку спрэчкі з Франсішку і Лаўрэнсу дэ Алмейда пакінуў экспедыцыю і пажадаў вярнуцца на "Флор-дэ-ла-Мар" у Партугалію. Па дарозе ён захварэў. Судна і каманда апынуліся на бязлюдным востраве ў Мазамбікскім праліве, адкуль былі выратаваны Трыстанам да Кунья і працягвалі далейшы шлях разам з ім. Жуан да Нова ўдзельнічаў у ваенных сутычках з арабамі ля ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі і ў заваяванні Сакотры. Застаўся разам з Афонсу дэ Альбукерке на Сакотры.

Адносіны паміж да Нова і дэ Альбукерке таксама не склаліся, што выявілася пад час рэйду ў Аманскі заліў у жніўні - верасні 1507 г. дэ Альбукерке адмовіў падначаленаму Жуану да Нова плыць у Індыю за дапамогай і нават загадаў яго арыштаваць, але потым адпусціў для ўдзелу ў бітве за Армуз.

У 1508 г. некалькі партугальскіх капітанаў патаемна пакінулі эскадру дэ Альбукерке і адплылі ў Індыю. дэ Альбукерке накіраваў за імі Жуана да Нову, але той у выніку далучыўся да змоўшчыкаў і разам з імі жаліўся на дэ Альбукерке віцэ-каралю Франсішку дэ Алмейда.

У лютым 1509 г. удзельнічаў у бітве ля Гоа, прычым яго карабель "Флор-дэ-ла-Мар" выкарыстоўваўся як флагман.

Памёр у ліпені 1509 г. у Качыне. Цікава, што Афонсу дэ Альбукерке, які быў пасля яго смерці арыштаваны, прабачыў Жуана да Нова і аплаціў яго пахаванне.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Жуана да Нова носіць востраў у Мазамбікскім праліве, дзе ён і яго каманда апынуліся ў 1506 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]