Востраў Святой Алены

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Востраў Святой Алены
Saint Helena
Topographic map of Saint Helena-be.svg
Каардынаты: Каардынаты: 15°57′00″ пд. ш. 5°43′00″ з. д. / 15.95° пд. ш. 5.716667° з. д. (G) (O) (Я)15°57′00″ пд. ш. 5°43′00″ з. д. / 15.95° пд. ш. 5.716667° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Атлантычны акіян
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
АА першага ўзроўня Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья
Востраў Святой Алены (Атлантычны акіян)
Востраў Святой Алены
Востраў Святой Алены
Няма старонкі Шаблон:На карце/Вялікабрытанія Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья
Плошча 122 км²
Найвышэйшы пункт 818 м
Насельніцтва (2008) 4 255 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 34,877 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgВостраў Святой Алены на Вікісховішчы 
Герб вострава Святой Алены

Востраў Святой Алены (англ.: Saint Helena) — востраў на поўдні Атлантыкі. Уваходзіць у склад брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья. Агульная плошча - 122 км². Насельніцтва - 4255 чал. (2008 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў адкрыты партугальскім мараплаўцам Жуанам да Нова 21 мая 1502 г. і названы ў гонар Святой Алены. Некаторы час ён з'яўляўся месцам прыпынку партугальскіх караблёў, якія накіроўваліся з Еўропы ў Азію і зваротна. Для папаўненні запасаў маракі інтрадуцыравалі коз, свінняў, аслоў і фруктовыя расліны. У XVI ст. на востраве Святой Алены 30 гадоў у дабраахвотнай высылцы жыў асуджаны раней у Гоа Фернан Лопеш (памёр у 1545 г.). Пасля першых 10 гадоў жыцця ў адзіноце яго даставілі ў Еўропу, дзе ён быў памілаваны партугальскім каралём, аднак пры сустрэчы з Папам Рымскім выказаў жаданне зноў вярнуцца на Святую Алену. У 1580 г. на востраве спыняўся Фрэнсіс Дрэйк.

У 16331651 гг. востраў Святой Алены належыў Нідэрландам. У 1657 г. Олівер Кромвель выдаў дазвол на стварэнне на ім калоніі англійскай Ост-Індскай кампаніі. У 1659 г. было заснавана ўмацаванае паселішча, якое пасля рэстаўрацыі англійскай манархіі атрымала назву Джэймстаўн (у гонар караля Джэймса II). Некалькі месяцаў у 1673 г. калонія знаходзілася пад галандскай акупацыяй, але зноў была вернута англічанамі.

У 18151821 гг. у высылцы ў Лонгвудзе правёў свае апошнія гады жыцця Напалеон I Банапарт. Пазней на востраў Святой Алены высылалі бураў.

Да будаўніцтва Суэцкага канала, востраў заставаўся важнай кропкай на шляху караблёў у Індыйскі акіян. Разам з тым, тут існавала плантацыйная гаспадарка. Вырошчваліся на продаж тытунь, кава, бавоўна і іншыя таварныя культуры. Для працы на плантацыях увозіліся рабы, галоўным чынам з Афрыкі. З кан. XVIII ст. — таксама закантрактаваныя рабочыя з Кітая, Мадэйры і іншых месц. З 1907 г. асноўнай таварнай культурай стаў навазеландскі лён.

У 1833 г. было адменена рабства, адбылася рэарганізацыя кіравання ў сувязі з перадачай маёмасці Ост-Індскай кампаніі брытанскай кароне. З гэтага часу на востраў прызначаўся цывільны губернатар.

У 1836 г. востраў Святой Алены наведаў Чарльз Роберт Дарвін, які быў захоплены мясцовымі эндэмічнымі відамі.

У 1981 г. зноў адбылася рэарганізацыя кіравання. Святая Алена была пераўтворана з калоніі ў заморскую тэрыторыю. 1 верасня 2009 г. пачала дзейнічаць новая Канстытуцыя, якая фармальна зраўнавала правы вострава Святой Алены з двумя іншымі часткамі ў складзе брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья.

Прырода і геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Святой Алены мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў выніку вывяржэння каля 7 млн гадоў таму. Даволі ізаляваны, да бліжэйшага афрыканскага ўзбярэжжа больш за 2000 км. Цэнтральную частку займае горны масіў вышынёй да 818 м (пік Дыяны).

Клімат трапічны пасатны, але ў розных частках вострава значна змяняецца. На паўночным падветраным баку сярэдняя тэмпература ўлетку (са студзеня па красавік) 21-28°C, у астатнія месяцы - 17-24°C. Колькасць ападкаў - толькі 140 мм у год. У горнай частцы сярэдняя тэмпература ў зімовыя месяцы - 5-6°C, а сярэдняя колькасць ападкаў - 750-1000 мм у год.

У XVI ст. усю тэрыторыю вострава пакрывалі лясы. У наш час яны захаваліся толькі на ўзвышшах. Прычым, большая частка сучаснай флоры складаецца з інтрадуцыраваных відаў. Тут растуць дзікі банан, эўкаліпт, партулак буйнакветны, хвоя, цытрусавыя і іншыя завезеныя чалавекам расліны. Эндэмічная флора (у большасці - капуставыя дрэвы родаў Pladaroxylon leucadendron, Lachanodes arborea i Melanodendron integrifolium) захавалася пераважна на верхніх тэрасах гор. Былі апісаны, але ўжо зніклі рэдкія паласатае дрэва (Acalypha rubrinervis) і святааленская аліва (Nesiota elliptica).

Жывёльны свет прадстаўлены птушкамі, адзічэлымі катамі, сабакамі, выпадкова ўвезенымі пацукамі і г. д. Козы, свінні і трусы, якія нанеслі ў мінулым значныя страты мясцоваму расліннаму свету зараз вынішчаны. Нацыянальным сімвалам з'яўляецца эндэмічная ржанка. Яна прадстаўлена на гербе вострава.

У 1996 г. на Святой Алене быў створаны першы нацыянальны парк вакол піка Дыяны. У 2000 г. распрацавана праграма "Міленіўм" па ўзнаўленню лясоў.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Джэймстаўн.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 г. насельніцтва складала 4255 чал.

Мясцовыя жыхары сентэленцы (Saint Helenians) - нашчадкі выхадцаў з Еўропы, Афрыкі і Азіі адрозніваюцца значным расавым змяшэннем. Дзякуючы гэтаму, як сцвярджаў Чарльз Роберт Дарвін, мясцовыя жанчыны - найпрыгажэйшыя ў свеце. Размаўляюць на мясцовым непісьменным дыялекце англійскай мовы. Негледзячы на малыя памеры вострава, у яго розных кутах існуюць розныя гаворкі.

Паколькі ў большасці жыхароў аднолькавыя імёны і прозвішчы, распаўсюджаны звычай даваць мянушкі, якія ўжываюцца ў афіцыйных дакументах.

Асноўная рэлігія - хрысціянства, прадстаўленая рознымі пратэстанцкімі плынямі.

З-за эканамічных праблем назіраецца сталая эміграцыя, у асноўным на Востраў Ушэсця, у ПАР і Вялікабрытанію.

Улада і кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Згодна канстытуцыі, прынятай 1 верасня 2009 г., выканаўчая ўлада ўзначальваецца губернатарам, які таксама прадстаўляе брытанскую манархію. З 2011 г. яго пасаду займае Марк Эндру Кейпс.

Заканадаўчая ўлада прадстаўлена аднапалатным Заканадаўчым Саветам. 12 яго членаў выбіраюцца жыхарамі вострава тэрмінам на 4 гады, 1 месца займае сам губернатар, 2 месца - выканаўчыя афіцэры (прызначаюцца губернатарам).

Выканаўчая ўлада прадстаўлена Выканаўчым Саветам на чале губернатара. У яго склад уваходзяць 2 выканаўчыя афіцэры і 6 выбраных членаў з Заканадаўчага Савета.

Судовая ўлада падпарадкоўваецца генеральнаму пракурору.

Палітычных партый і арганізацый няма.

Востраў адміністрацыйна падзелены на 8 раёнаў (districts). Галоўны адміністрацыйны цэнтр - Джэймстаўн.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Астравіцяне займаюцца таварнай сельскай гаспадаркай - вырошчваннем лёну і кавы для знешняга продажу, а таксама садавіны і гародніны для мясцовага ўжытку. Прамысловасць прадстаўлена дробнымі і саматужнымі прадпрыемствамі, якія абслугоўваюць мясцовае насельніцтва. У 2004 г. на 218 прыватных прадпрыемствах і ў крамах працавала 886 чалавек (45 працэнтаў ад усёй працоўнай сілы). Занятасць у дзяржаўным сектары характарызуецца высокай цякучасцю кадраў з-за сталай эміграцыі.

З 1976 г. на востраве карыстаюцца асабістай валютай - фунтам Святой Алены. Адзіны банк - Банк Святой Алены. Значную частку дзяржаўнага бюджэту складаюць датацыі з Вялікабрытаніі.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

З-за аддаленасці вострава ён рэдка наведваецца турыстамі. У асноўным, гэта пасажыры круізных суднаў. Аднак тут шмат цікавых месцаў: старыя англійскія кварталы і лесвіца Якаба (злучае горад з месцам старога форта на гары) у Джэймстаўне, музей Напалеона ў Лонгвудзе. На востраве арганізуюцца пешыя і конныя шпацыры. Грамадзяне Беларусі, якія накіроўваюцца на востраў Святой Алены з турыстычнымі мэтамі, маюць права безвізавага знаходжання да 90 дзён[1].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]