Землетрасенне ў Албаніі (2019)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дата і
час

26 лістапада 2019 года

03:54:12 CET
Магнітуда 6.4
Закранутыя
краіны (рэгіёны)
 Албанія
Цунамі няма
Пацярпелыя

51 загінулы

3.000 параненых

Землетрасенне ў Албаніі — землетрасенне, якое адбылося 26 лістапада 2019 года ў паўночна-заходняй Албаніі, на захад-паўднёвы захад ад Мамураша. Яно мела эпіцэнтр ў 12 км. Магнітуда складала 6.4[1]. Штуршкі адчуваліся ў сталіцы Албаніі, Тыране, а таксама ў такіх аддаленых месцах, як Бялград (Сербія) і Таранта (Італія). Мінімум 51 чалавек загінуў, 3.000 чалавек пацярпела, дзясяткі зніклі без вестак[2][3]. Гэта найбуйнейшае землетрасенне ў краіне за 40 гадоў. У Албаніі і часткова прызнанай Рэспубліцы Косава была абвешчаная нацыянальная жалоба. Дзве ахвяры былі з Косава, у якім большасць — албанцы. Надзвычайнае становішча было ўведзена ў Дурэсе і ў Тыране[4].

Тэктанічная абстаноўка[правіць | правіць зыходнік]

Албанія ляжыць на мяжы двух літасферных пліт — Еўразійскай пліты і Адрыятычнай мікрапліты, часткі комплекснай зоны сутыкаюцца з Афрыканскай плітой. Заходняя частка Албаніі вельмі сейсмічна актыўная, за апошнія 100 гадоў у ёй адбылося некалькі землетрасенняў з магнітудай вышэй 6.0. У 1979 годзе буйное землетрасенне адбылося ў Чарнагорыі за 70 км на поўнач, ахвярамі сталі 135 чалавек у Албаніі і Чарнагорыі.

Шкода[правіць | правіць зыходнік]

У буйным партовым горадзе Дурэсе і мястэчку Тумане, якія ляжаць блізка да эпіцэнтра землетрасення, былі маштабныя разбурэнні. Шмат людзей засела ў абломках будынкаў, пасля разбурэння мноства будынкаў і інфраструктуры.

У дні пасля землятрусу міністр аховы здароўя Албаніі Агерта Манастырліў паведаміў пра тое, што 658 чалавек было паранена і 68 застаюцца ў шпіталях. Таксама адзін хлопчык і адна дзяўчынка будуць адпраўленыя на лячэнне за мяжу.

Міністр абароны Албаніі Олта Джачка заплакала, пералічваючы імёны 32 ахвяраў землетрасення, відэа яе выступу апублікавана на асабістай старонцы кіраўніка ведамства ў «Фэйсбуку». Яна заявіла:

«Гэта мая самая цяжкая гаворка. Мы можам адбудаваць разбураныя будынкі, але не можам вярнуць жыццё ўсіх гэтых грамадзян, якія загінулі падчас землетрасення 26 лістапада»

Міжнародная дапамога[правіць | правіць зыходнік]

Некалькі краін прапанавалі сваю дапамогу Албаніі.

Харвацкая пошукавая каманда для пошуку і выратавання людзей з завалінаў, якая складаецца з 15 членаў Дырэктарата па грамадзянскай абароне Міністэрства ўнутраных спраў Харватыі і сабак, была перакінутая ў Албанію, як і 2 ваенных верталёта Міністэрства абароны Харватыі[5].

Грэцыя была адной з першых краін, якая адправіла каманды спецыялістаў па землетрасеннях — 27 спецыялістаў, разам з іх міністрам, прыбылі ў Албанію ў першы дзень. За імі рушылі ўслед яшчэ 15 спецыялістаў, трэніраваныя сабакі, грузавікі з інструментамі для разбору завалаў і выратавання людзей, а таксама ежу і самалёт C-130. Яны выратавалі некаторых людзей[6].

Італія хутка адправіла каманду USAR (Urban Search and Rescue, бел. Гарадская пошукава-выратавальная каманда) Нацыянальнага пажарнага корпуса, складзеную з больш чым 20 палявых спецыялістаў для даследаванняў і медыцынскай дапамогі, а таксама інжынераў. Пазней, яшчэ 200 валанцёраў з Грамадзянскай абароны Італіі прыбылі на месца дзеяння[7].

Косава даслала ў Албанію 110 супрацоўнікаў паліцыі і 40 супрацоўнікаў падраздзяленняў па гарадскіх пошукава-выратавальным аперацыях Сіл бяспекі Косава[8].

Два румынскіх самалёта Alenia C-27 Spartan, адзін верталёт, грузавікі і каля 52 пажарнікаў і медыкаў, а таксама сабак[9]. Румынская праваслаўная царква пачала збор сродкаў 26 лістапада[10].

Сербія даслала Албаніі брыгаду пажарных, а таксама першую дапамогу[11].

Турцыя даслала ахвярам землетрасення 3000 коўдраў і 3000 пакетаў з ежай, а таксама самалёт Airbus A400M з 27 супрацоўнікамі пошукава-выратавальнай службы і тры машыны[12].

Паўночная Македонія даслала фінансавую дапамогу, а таксама дрон з цеплавізар для пошуку выжылых пад завалінамі[13].

Балгарскі ўрад даслаў Албаніі фінансавую дапамогу ў 100 000 еўра. Таксама, 1000 намётаў, коўдраў і падушак коштам у 50 000 еўра былі адпраўленыя ў якасці гуманітарнай дапамогі. Былі дасланыя і іншыя матэрыялы.

Дырэктарат па грамадзянскай абароне, марсельскі марскі пажарны батальён і пажарныя Паўднёвай Францыі, прадстаўленыя 100 выратавальнікамі, прыбылі ў Албанію. Таксама, у іх былі два самалёты Дырэктарата па грамадзянскай абароне: Beechcraft Super King Air 200 для лёгкіх перавозак, і Bombardier Dash 8 для буйных грузавых перавозак.

Ізраіль даслаў Албаніі пошукава-выратавальныя каманды.

Чарнагорыя даслала ў Албанію 18 выратавальнікаў. Таксама абшчыны Падгорыца і Бар даслалі гуманітарную дапамогу ў выглядзе 20 000 еўра.

Швейцарыя даслала Албаніі 15 ратавальнікаў і гуманітарную дапамогу.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Albania 2019: M 6.4 - 12km WSW of Mamurras, Albania. earthquake.usgs.gov. Праверана 27 лістапада 2019.
  2. Vila, Janula (29 снежня 2019). "Shuarja e 51 jetëve, orët e ankthit dhe shpresa për t'i gjetur gjallë, historitë tronditëse të 26 nëntorit, lëkundjet që shuan shumë ëndërra". Dosja. Праверана 31 студзеня 2020.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)
  3. "EU Leads International Help to Albania Quake Recovery". Voice of America (VOA). 2 снежня 2019. Праверана 2 снежня 2019.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)
  4. Rama shpall gjendjen e jashtëzakonshme në Durrës dhe Tiranë (англ.). Gazeta Online INSAJDERI (27 лістапада 2019). Праверана 27 лістапада 2019.
  5. Albanian Earthquake: Croatia Sends Rescue Team, Dogs and Helicopters(нявызн.)(недаступная спасылка). www.total-croatia-news.com. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2020. Праверана 27 лістапада 2019.
  6. Greece sending help to Albania after destructive quake | Kathimerini(нявызн.). www.ekathimerini.com. Праверана 27 лістапада 2019.
  7. Terremoto in Albania, uomini dei Vigili del Fuoco e Protezione Civile in partenza da tutta Italia (італ.). Fanpage. Праверана 27 лістапада 2019.
  8. Kosovars support rescue efforts in Albania (англ.). Prishtina Insight (26 лістапада 2019). Праверана 27 лістапада 2019.
  9. Echipa de căutare-salvare a IGSU trimisă în Albania în urma cutremurului a ajuns acolo şi se va deplasa către o localitate situată la 40 de kilometri de capitală (рум.). News.ro. Праверана 27 лістапада 2019.
  10. Patriarhia Română solidară cu poporul albanez afectat de cutremurul din 26 noiembrie 2019(нявызн.). Basilica.ro (26 лістапада 2019). Праверана 27 лістапада 2019.
  11. Vucic sends condolences to Edi Rama after the earthquake: Special team from Serbia headed to Albania (серб.). Telegraf.rs. Праверана 27 лістапада 2019.
  12. Türkiye'nin yardım uçağı Arnavutluk'ta (Arama kurtarma ekipleri çalışmalara başladı) (тур.). www.ntv.com.tr. Праверана 27 лістапада 2019.
  13. Ace. Земјотрес во Албанија - Македонија прати помош(нявызн.)(недаступная спасылка). www.gevgelijanet.com. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2020. Праверана 27 лістапада 2019.