Кандаліза Райс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Кандаліза Райс (анг. Condoleezza Rice) (анг. 14 лістапада 1954, Бірмінгем, Алабама) — 66-ы Дзяржаўны сакратар ЗША (з 26 студзеня 2005 г да 20 студзеня 2009), змяніла на гэтай пасадзе Коліна Паўэла. Райс - першая афраамерыканка і другая жанчына, пасля Мадлен Олбрайт, на гэтай пасадзе. Падчас першага тэрміну прэзідэнцтва Джорджа Буша (малодшага) (2001-2005) Райс выконвала абавязкі дарадцы прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. Да прыходу ў каманду Буша, з 1993 па 1999 гады - прарэктар Стэнфардскага ўніверсітэта, прафесар, доктар паліталогіі.
