Эліу Рут

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Эліу Рут

Эліу Рут (анг. Elihu Root, 15 лютага 1845 — 7 лютага 1937) — амерыканскі палітык і дзяржаўны дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1912).

Біяграфія[правіць]

У 1899—1904 займаў пост ваеннага міністра ЗША пры прэзідэнтах Макінлі і Рузвельта. На пасадзе міністра абароны заснаваў Ваенны каледж, пашырыў Ваенную акадэмію ў Вэст-Пойнце і ўзмацніў федэральны кантроль над Нацыянальнай гвардыяй.

У 1905 годзе, пасля смерці Джона Хэя, прэзідэнт Рузвельт прызначыў Рута дзяржаўным сакратаром. На пасадзе дзяржаўнага сакратара рэфармаваў консульскую службу, падтрымліваў палітыку адчыненых дзвярэй на Далёкім Усходзе. У 1906 годзе наведаў 3-ю Панамерыканскую канферэнцыю ў Рыа-дэ-Жанейра, пераконваў ўрады лацінаамерыканскіх краін ўдзельнічаць у Гаагскай мірнай канферэнцыі. У 1907 годзе арганізаваў цэнтральнаамерыканскую мірную канферэнцыю ў Вашынгтоне. У 1908 годзе заключыў пагадненне Рута-Такахіры з Японіяй.

Бібліяграфія[правіць]

  • Citizen's Part in Government. Yale University Press, 1911.
  • Experiments in Government and the Essentials of the Constitution. Princeton University Press, 1913.
  • Addresses on International Subjects. Harvard University Press, 1916.
  • Military and Colonial Policy of the United States. Harvard University Press, 1916.
  • Miscellaneous Addresses. Harvard University Press, 1917.
  • Men and Policies: Addresses by Elihu Root. Harvard University Press, 1925.