Колін Паўэл
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Колін Лютэр Паўэл (анг. Colin Luther Powell; 5 красавіка 1937, Нью-Ёрк) — генерал Узброеных Сіл ЗША, дзяржаўны сакратар ў перыяд першага тэрміну прэзідэнцтва Джорджа Уокера Буша. У 1989-93 старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў. Ветэран вайны ў В'етнаме. У 1987-89 дарадца па нацыянальнай бяспецы ў адміністрацыі прэзідэнта Рональда Рэйгана. У 1991 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалём Кангрэса.
