Карл Іванавіч Багдановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Іванавіч Багдановіч
Дата нараджэння:

29 лістапада 1864({{padleft:1864|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:29|2|0}})

Месца нараджэння:

Люцын, Віцебская губерня

Дата смерці:

5 чэрвеня 1947({{padleft:1947|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:5|2|0}}) (82 гады)

Месца смерці:

Варшава

Краіна:

Flag of Poland.svg Польшча

Навуковая сфера:

геалогія

Месца працы:

Горны дэпартамент, Горны інстытут, Кракаўская горная акадэмія, Дзяржаўны геалагічны інстытут (Варшава)

Навуковае званне:

прафесар

Альма-матэр:

Пецярбургскі горны інстытут

Узнагароды і прэміі


Карл Іванавіч Багдано́віч (29 лістапада 1864, Люцын, Віцебская губерня5 чэрвеня 1947, Варшава) — расійскі і польскі геолаг і падарожнік. Акадэмік Польскай Акадэміі навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

К. І. Багдановіч нарадзіўся ў горадзе Люцын Віцебскай губерні (зараз горад Лудза, Латвія). У 1874—1881 гг. вучыўся ў гімназіі ў Ніжнім Ноўгарадзе[1], у 1866 годзе скончыў Горны інстытут у Пецярбургу і працаваў у Горным дэпартаменце. У 1901—1917 гг. у Геалагічным камітэце, з 1914 г. яго дырэктар, адначасова ў 1902—1919 гг. прафесар Горнага інстытута. У 1919 г. пераехаў у Польшчу. З 1921 г. прафесар у Кракаўскай горнай акадэміі. З 1938 г. К. І. Багдановіч узначальваў Дзяржаўны геалагічны інстытут у Варшаве.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1886—1888 г. займаўся даследаваннямі ў Забайкальскім краі ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі. У 1889—1891 гг. прымаў удзел у даследаваннях геалагічнай будовы горных ланцугоў Паміра, Тыбета, Цянь-Шаня экспедыцыяй М. Пяўцова. У 1892 г. К. І. Багдановіч узначаліў экспедыцыю ва Усходнюю Сібір і праводзіў даследаванні ўздоўж мяркуемай трасы Транссібірскай чыгункі. У 1896—1900 гг. даследаваў ўзбярэжжы Ахоцкага мара, Камчатку, Аляску, Чукотку, Ляадунскі паўвостраў. У 1907—1913 гг. займаўся вывучэннем нафтаносных пляцовак на Паўночным Каўказе.

К. І. Багдановіч таксама займаўся пытаннямі вулканалогіі, тэктонікі, гідрагеалогіі. Склаў класіфікатар землетрасенняў. У час працы ў Кракаўскай горнай акадэміі вёў геалагічныя даследаванні ў Іспаніі, Францыі, ЗША, Паўночнай Афрыцы.

Аўтар каля 50 навуковых прац[2].

Зноскі

  1. БОГДАНОВИЧ Карл Иванович // Шелохаев В. Энциклопедия Русской эмиграции, 1997. (руск.) 
  2. Богданович Карл Иванович // Биографический словарь, 2001. (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 340—341. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]