Клеменс Венцэль фон Метэрніх

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Клемент Венцэль Лотар Метэрніх

Клеменс Венцэль Лотар фон Метэрніх (ням. Klemens Wenzel Lothar von Metternich; 15 мая 1773, Кобленц - 11 чэрвеня 1859, Вена) — аўстрыйскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, міністр; князь, герцаг Портала, з роду Метэрніхаў.

Паходзіў са старажытнага дваранскага роду. 3 1801 аўстрыйскі пасланнік у Саксоніі, з 1803 — у Прусіі, з 1806 — у Францыі. У 1809—21 міністр замежных спраў і фактычна кіраўнік аўстрыйскага ўрада, у 1821—48 прыдворны і дзяржаўны канцлер.

Напачатку праводзіў курс на збліжэнне з Францыяй. Пасля разгрому войск Напалеона I у Расіі заключыў у 1813 э Расіяй і Прусіяй Райхенбахскую канвенцыю аб саюзе. У час Венскага кангрэса 1814—15 дамогся стварэння Германскага саюза на чале з Аўстрыяй; падпісаў у снежні 1815 сакрэтны дагавор з прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і Францыі супраць Расіі і Прусіі. К. Метэрнік — адзін з арганізатараў Свяшчэннага саюза (1815—33). Пасля рэвалюцыі (1848—49) у Аўстрыі эмігрыраваў у Вялікабрытанію, з 1849 у Бельгіі. У 1851 вярнуўся ў Аўстрыю.

Еўрапейскія гісторыкі лічаць К. Метэрніка міратворцам, стваральнікам канцэпцыі дзяржаўнага ладу Еўропы пасля напалеонаўскіх войнаў і сістэмы еўрапейскай раўнавагі (сістэма Метэрніха).

Літаратура[правіць]

  • Метэрніх // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
  • Srbik Н., Metternich der Staatsmann und der Mensch, 3 Aufl., Bd 1-2, Münch., 1957;
  • Bertier de Sauvigny G., Metternich et son temps, P., 1959;
  • May A. J., The age of Metternich. 1814—1848, N. Y., 1965;
  • Obermann K., Bemerkungen über die bürgerliche Metternich-Forschung, «Zeitschrift für Geschichtswissenschaft», 1958, No 6;
  • Schroeder P. W., Metternich studies since 1925, «Journal of Modern History», 1961, v. 33, ?3.