Клод Рыш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клод Рыш
Дата нараджэння 8 лютага 1929(1929-02-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 2017(2017-07-20)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Catherine Rich[d]
Дзеці Delphine Rich[d] і Natalie Rich-Fernandez[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, драматург
Узнагароды
IMDb ID 0723623
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клод Рабер Рыш (фр.: Claude Robert Rich; 8 лютага 1929, Страсбур, Францыя — 20 ліпеня 2017, Парыж, Францыя) — французскі акцёр, вядомы, пераважна, дзякуючы яркім эпізадычным ролям. Лаўрэат прэміі «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Клод Рыш запісаўся на акцёрскія курсы Шарля Дзюлена насуперак жаданню бацькоў, якія хацелі, каб ён стаў страхавым агентам. Пасля курсаў Дзюлена ён з лёгкасцю паступіў у кансерваторыю. Кінадэбют акцёра адбыўся ў фільме Рэнэ Клера «Вялікія манеўры». Да пачатку 1960-х гадоў Рыш быў заняты ў ролях другога плана, пакуль Жан Рэнуар не даверыў яму буйную ролю ў фільме «Прышпілены капрал», дзе яго партнёрамі па здымках былі такія маладыя зоркі, як Жан-П’ер Касель і Клод Брасёр.

У 1963 годзе Клод Рыш быў запрошаны Жоржам Лотнерам карціну «Дзядзечкі-гангстары». Пасля былі працы «Сягоння вечарам ці ніколі» Мішэля Дэвіля, «Д’ябал і дзесяць запаведзяў» Жульена Дзювіўе, «Паплечнікі стакроткі» Жан-П’ера Макі.

У той жа час Рыш працягваў граць і ў тэатральных пастаноўках, у тым ліку і па ўласных п’есах. У 1980-я гады акцёр пачаў выбарачна ставіцца да прапаноў і ў 1992 годзе атрымаў прэмію «Сезар» за ролю ў карціне «Вячэра» Эдуара Малінаро.

Далей ролі другога плана зрабіліся асноўнымі ў яго кінабіяграфіі. Ён з’яўляўся ў карцінах «Дочкі д’Артаньяна», «Калядны пірог», у «Астэрыкс і Абелікс: місія Клеапатра» і ў іншых фільмах.

У 2008 годзе за працу ў фільме «На Бога спадзявайся, але і сам старайся» акцёр ізноў быў намінаваны на «Сезар».

Зноскі