Амар Шарыф
| Амар Шарыф عمر الشريف |
|
| На Венецыянскім кінафестывалі 2009 года. | |
| Імя пры нараджэнні: | Мішэль Дэмітры Шальхуб |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 10 красавіка 1932 (81 год) |
| Месца нараджэння: | Александрыя, Егіпет |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | акцёр |
| Кар'ера: | 1954—н. ч. |
| IMDb: | ID 0001725 |
| Узнагароды: |
«Залаты глобус» (1962, 1965) |
Амар аш-Шарыф (10 красавіка 1932, Александрыя, Егіпет) — выбітны егіпецкі, галівудскі акцёр.
Біяграфія [правіць]
Амар Шарыф нарадзіўся пад імем Мішэль Дэмітры Шальхуб 10 красавіка 1932 г ў Александрыі, Егіпет. Нарадзіўся хрысціянінам, але змяніў імя і рэлігію, каб ажаніцца на актрысе Фатэн Хамама. Яго бацька, ліванскі імігрант Джозеф Шальхуб, быў гандляром лесам, а маці, Клара Шальхуб, была егіпцянкай ліванска-палестынскага паходжання. Амар Шарыф скончыў Каледж Вікторыі ў Александрыі, а затым Каірскі ўніверсітэт з дыпломам па матэматыцы і фізіцы. Пасля гэтага ён працаваў са сваім бацькам у лесагандлі. Іх бізнес ішоў дрэнна, асабліва пасля таго, як яны ўклалі вялікую суму ў аднаўленне выкарыстання папірусу ў побыце.
У 1953 годзе ён пачаў кар'еру акцёра, згуляўшы сваю першую ролю - у егіпецкім фільме "Сляпучае сонца", затым гуляў яшчэ ў шматлікіх егіпецкіх фільмах. Яго першы англамоўны фільм - "Лоўрэнс Аравійскі", у якім ён гуляў шэрыфа Алі. За гэтую ролю ён намінаваўся на прэмію «Оскар» за лепшую ролю другога плана і атрымаў сусветную вядомасць. У 1965 годзе ён сыграў загалоўную ролю ў фільме "Доктар Жывага" па рамане Барыса Пастарнака. У 1968 годзе выканаў ролю кронпрынца Рудольфа у рамантычнай драме Тэрэнса Янга "Маерлинг". У 1969 годзе роля бандыта Джона Каларада ў вестэрне "Золата Макены".
Спасылкі [правіць]
- Амар Шарыф(англ.) на сайце Internet Movie Database
| Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю — драма | |
|---|---|
|
Максіміліян Шэл (1961) • Грэгары Пек (1962) • Сідней Пуацье (1963) • Пітэр О’Тул (1964) • Амар Шарыф (1965) • Пол Скофілд (1966) • Род Стайгер (1967) • Пітэр О’Тул (1968) • Джон Уэйн (1969) • Джордж К. Скот (1970) • Джын Хэкмен (1971) • Марлан Бранда (1972) • Аль Пачына (1973) • Джэк Нікалсан (1974) • Джэк Нікалсан (1975) • Пітэр Фінч (1976) • Рычард Бёртан (1977) • Джон Войт (1978) • Дасцін Хофман (1979) • Роберт Дэ Ніра (1980) Поўны спіс · (1943—1960) · (1961—1980) · (1981—2000) · (2001 — цяперашні час) |
Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю другога плану — Кінастужка 1961—1980
| Гэта пачатак артыкула пра акцёра або актрысу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |