З пляцоўкі Вікіпедыя.
Клубні́цы, суніцы мускатныя, трускалкі (Fragaria moschata) — кветкавыя расліны роду суніцы.
Пашыраны і культывуюцца ў Еўропе. На Беларусі дзікія віды Fragaria elatior і Fragaria collina трапляюцца ў цяністых лясах, хмызняках, на ўзлесках.
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 15—40 см. Карэнішча гарызантальнае. Лісце трайчастае, буйное, апушанае. У пазухах прыкаранёвага лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца. Кветкі аднаполыя, белыя. Кветаносы вышэйшыя эа лісце. Плады — ягады, дробныя, малінава-чырвоныя, салодкія, духмяныя з белай мякаццю.
Харчовыя і лекавыя расліны. Спажываюць сввжыя і перапрацаваныя. Для прысядзібнага садаводства выкарыстоўваюць сунічна-клубнічныя гібрыды.
Часта клубніцамі няправільна называюць суніцы садовыя.
Зноскі
- Пярэднеў У. Клубніцы // БЭ ў 18 т. Т. 8. — Мн., 1999.