Суніцы лясныя
| Суніцы лясныя | |||||||||||||||||||||
Суніцы лясныя |
|||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
|
|||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Fragaria vesca L. |
|||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||
Суніцы лясныя[3] (Fragaria vesca) — расліна сямейства Ружовыя від рода Суніцы (Fragaria).
Змест |
Распаўсюджванне і экалогія [правіць]
Расліна распаўсюджана ў еўрапейскай частцы Расіі, у Заходняй і Усходняй Сібіры, на Украіне, Прыбалтыцы, Казахстане, на Каўказе і ў шэрагу іншых абласцей Еўразіі. Яна таксама інтрадуцыравана і натуралізавалася ў Паўночнай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Суніцы лясныя растуць на ўзлесках, у светлых лясах, на лясных высечках і сярод кустоў.
У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[3].
Біялагічнае апісанне [правіць]
Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым карэнішчам, якое сцелецца і пакрыта бурымі прылісткамі. Ад карэнішча адыходзяць тонкія махрыстыя даданыя карані і доўгія ніткападобныя пабегі, так званыя «вусы» якія ўкараняюцца ў вузлах. У месцах ўкаранення вусоў развіваюцца разеткі доўгачарашковыя прыкаранёвыя лісты і выходзяць кветканосныя сцеблы.
Прыкаранёвае лісце трайчатаскладанае, лісточкі сядзячыя з буйнымі вострымі зубцамі. Лісце зверху амаль голае, знізу пакрытае шаўкавістымі валасінкамі.
Кветкі белыя, сабраныя ў малакветкавыя парасонападобныя суквецці, якія выходзяць з пазух простых, часам падвойных, буйназубцовых яйкападобных лісцеў. Чашачкі застаюцца пры плодзе.
Плод — шматарэшак. Такі плод часта называюць «сунічынай».
Генетыка [правіць]
Геном суніцы лясной быў секвеніраваны. Ён змяшчае 34809 генаў, што прыкладна ў паўтары разы больш, чым у геноме чалавека[4].
Хімічны склад [правіць]
У лісці расліны ўтрымліваюцца вітаміны групы B аскарбінавая кіслата караціноіды, арганічныя кіслоты (цытрынавая хінная яблычная), цукары, сляды эфірных алеяў флаваноіды у колькасці да 2 % (у асноўным руцін), дубільныя рэчывы (да 9 %), солі жалеза, марганца, кобальта.
Выкарыстанне [правіць]
Плады расліны спрадвеку ўжываюцца чалавекам у ежу.
Водны настой лісця суніцы лясной ўжываюцца ў якасці мачагоннага сродку пры мачакаменнай і жоўцевакаменнай хваробах. Іх ужыванне таксама прызначаецца пры дыябеце і малакроўі.
Другарадны меданос: медоносные пчолы бяруць з кветак нектар і пылок.
|
Плады суніц лясных
|
||||||||||
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ 3,0 3,1 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
- ↑ Shulaev, Vladimir; et al. (Dec. 2010). "The genome of woodland strawberry (Fragaria vesca)". Nature Genetics. doi:. http://www.nature.com/ng/journal/vaop/ncurrent/full/ng.740.html.
Літаратура [правіць]
- Муравьёва Д. А., Самылина И. А., Яковлев Г. П. Фармакогнозия. Учебник. — М.: Медицина, 2006. — С. 599. — 656 с. — ISBN 5-225-04714-9.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 735. Fragaria vesca L. — Земляника обыкновенная, или лесная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 371. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі [правіць]
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ 3,0 3,1 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
- ↑ Shulaev, Vladimir; et al. (Dec. 2010). "The genome of woodland strawberry (Fragaria vesca)". Nature Genetics. doi:. http://www.nature.com/ng/journal/vaop/ncurrent/full/ng.740.html.
| Гэта пачатак артыкула па батаніцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |