Суніцы садовыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Суніцы садовыя
Aardbei plant.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fragaria × ananassa Duchesne

Наменклатурны тып
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   24630
NCBI   3747
EOL   245515
IPNI   30117681-2
TPL   rjp-38077

Суні́цы садовыя, або ананасныя (Fragaria × ananassa) — расліны з роду суніц, шырока распаўсюджаны ў культуры. Народная назва клубніцы.

Плады суніц вызначаюцца прыемным смакам і пахам, прывабным знешнім выглядам, з'яўляюцца каштоўным прадуктам дыетычнага харчавання. Суніцы — добрая крыніца аскарбінавай кіслаты, па колькасці вітаміну В (фоліевая кіслата) і вітаміну Е (токаферац) яны пераўзыходзяць іншыя плады і ягады.

Ягады суніц садовых

3 ягад гатуюць варэнне, джэм, сокі, жэле, мармелад, сіропы, розныя напіткі, кандытарскія вырабы і інш. Плады суніц валодаюць лячэбна-прафілактычнымі ўласцівасцямі: рэгулююць халестэрынавы абмен і працэсы кроваўтварэння ў арганізме, папярэджваюць атлусценне печані, падтрымліваюць у нармальным стане эластычнасць капіляраў, павышаюць рэактыўнасць арганізма, узмацняючы яго супраціўляльнасць хваробам.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.