Крываўнік
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Крываўнік | |||||||||||||||||||
Крываўнік звычайны Агульны выгляд квітнеючай расліны |
|||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
|
|||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Achillea L., 1753 |
|||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Крываўнік[4] (Achilléa) — буйны род раслін сямейства астравых, або складанакветных (Asteraceae), уключае каля 100 відаў. Большая частка відаў — з Еўразіі, некалькі відаў паходзяць з Паўночнай Амерыкі.
Шматгадовыя травяністыя прамастойныя расліны з паўзучым карэнішчам вышынёй 20—125 см. Лісце перыстарассечанае або суцэльнае. Кветкі ў дробных кошыках, сабраныя ў шчыткападобныя суквецці. Плод — сямянка.
Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я. На Беларусі 7 дзікарослых відаў:
- Achillea collina
- Achillea inundata
- Achillea micrantha
- крываўнік лекавы або звычайны (Achillea millefolium)
- Achillea nobilis
- Achillea pannonica
- крываўнік храсткаваты (Achillea cartilaginea)
Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды ядавітыя.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Millefolium: інфармацыя на сайце IPNI(англ.)
- ↑ Крываўнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.494
Літаратура [правіць]
- Крываўнік // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.