Крысціна Французская

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Крысціна Марыя Бурбон
фр.: Christine de France
італ.: Maria Cristina di Borbone-Francia
Крысціна Марыя Бурбон
партрэт працы Джаванны Гарцоні, 1635
Герцагіня Савойская
26 ліпеня 1630 — 7 кастрычніка 1637
Папярэднік: Каталіна Аўстрыйская
Пераемнік: Франсуаза Арлеанская
 
Нараджэнне: 10 лютага 1606(1606-02-10)
Парыж
Смерць: 27 снежня 1663(1663-12-27) (57 гадоў)
Турын
Род: Бурбоны
Бацька: Генрых IV
Маці: Марыя Медычы
Муж: Віктар-Амадэй I Савойскі

Крысціна Марыя Бурбон (10 лютага 1606, Парыж — 27 снежня 1663, Турын) — французская прынцэса, пасля замужжа герцагіня Савойская. Другая дачка і трэцяе дзіця караля Францыі Генрыха IV і яго другой жонкі Марыі Медычы.

Паводле генеалагічных даследаванняў, праведзеным удзельнікамі тэлевізійнай праграмы «Радавод сям'і», яе нашчадкам з'яўляецца амерыканская актрыса Брук Шылдс.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 1619 года ў Парыжы Крысціна ажанілася з герцагам Савойскім Віктарам-Амадэем I (15871637). У гэтым шлюбе нарадзіліся:

Пасля смерці мужа Крысціна ўзяла на сябе рэгенцтва пры сыне Францыску Гіяцынце, а пазней пры Карле Эмануіле II. Рэгенцтва аспрэчвалі яе дзеверы Томас і Марыс Савойскія, якіх падтрымлівала Іспанія, але герцагіні атрымалася захаваць гэта права пры дапамозе Францыі пасля некалькіх гадоў грамадзянскай вайны. У 1642 годзе сваякі памірыліся, а каб умацаваць дружалюбную сувязь Марыс Савойскі ажаніўся з дачкой Крысціны, Луізу, якой было тады 13 гадоў.

У Турыне для Крысціны Марыі былі пабудаваны палацы ў французскім гусце — замак Валянціна і палацца Рэале. Яна памерла ў Турыне 27 снежня 1663 года ва ўзросце 57 гадоў.

Зноскі

  1. Сезон 1, Эпизод 5 Who Do You Think You Are, NBC web site

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Каталіна Аўстрыйская
Герцагіня Савойская
16301637
Пераемнік:
Франсуаза Арлеанская