Кулебяка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кулябяка расійскай вытворчасці з капустай

Кулебяка, кулебякпірог з начынкай, традыцыйная руская страва, якая атрымала шырокае распаўсюджанне ў свеце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатковыя старарускія кулебякі гатаваліся з XVII ст., выключна з дражджавога цеста, з некалькімі праслойкамі фаршу — з капусты, грэчневай кашы, крутых яек, сушанай і варанай рыбы, грыбоў, цыбулі і інш. Мяркуюць, што назва паходзіць ад нямецкага Kohlgebäck — “запечаная (ў цесце) капуста”. У XIX ст. французскія кулінары, якія працавалі ў Расіі, надалі кулебякам міжнародную вядомасць і адаптавалі іх рэцэптуру пад патрабаванні “высокай кулінарыі”: іх сталі гатаваць з больш далікатнага “французскага” цеста, у якасці начынкі ўжываць дзічыну, шампіньёны, рыс, ласося і г.д. Мода на кулебякі пад французскім уплывам трапіла і на двары шляхты Польшчы, Беларусі, Літвы, дзе кухмістры мясцовых магнатаў стваралі свае арыгінальныя рэцэпты кулебякаў ("а-ля Сапега", "а-ля Радзівіл" і г.д.)

Прыгатаванне[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйны кулебяк робіцца з дражджавога цеста, раскатанага ў прамавугольнік таўшчынёй 1 см; у цэнтр выкладаецца фарш, часта з некалькіх розных пластоў, загортваецца, старанна зляпляецца. Згорнуты кулебяк выкладаецца швом уніз на нашмараваную тлушчам бляху, пакідаецца на пэўны час, каб цеста “падышло”. Перад запяканнем у духоўцы нашмароўваецца яйкам і наколваецца ў некалькіх месцах відэльцам. Кулебяк звычайна падаюць парэзанымі на кавалкі, палітыя таплёным маслам — як самастойную страву і як дадатак да булёнаў, супоў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Кулебяк // Праект «Наша ежа»