Цэпеліны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
Літоўская
Краіна паходжання Літва
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэпеліны (літ.: cepelinai або didžkukuliai) — літоўская нацыянальная страва.

Назва страва ад падабенства формы да дырыжабля. Гатуюць з цёртай бульбы, звычайна начыняюць мясам. Таксама як начынкі ўжываюць тварог, грыбы і скваркі. Даўжыня 10-20 см, залежыць ад месца гатавання — на захадзе Літвы цэпеліны большыя за гатаваныя на ўсходзе. Падаюць цёплымі, палітымі смятанай або соусам.

Рэцэпт[правіць | правіць зыходнік]

Інгрэдыенты: 1 кг сырой бульбы, 3-4 вараныя бульбіны, соль.

Ачышчаную бульбу нацерці, адціснуць. Сок не выліваць, пачакаць пакуль асядзе крухмал. Вараную бульбу патаўчы. Сырую, вараную бульбу і крухмал змяшаць, пасаліць. З 80 гр цеста зрабіць аладку на далоні, пакласці начынку, краі добра сціснуць і сфармаваць даўгаваты цэпелін. Пакласці ў пасолены кіпень і гатаваць 20-25 хвілін.

Начынкі для цэпелінаў
  • Мясная: 300 гр мяса, 1 ст. лыжка смятаны, маяран або молаты перац, соль.
  • Тварожная: 300 гр тварагу, 1 яйка, 1 ст. лыжка смятаны, 20 гр сала, 1/2 ч. лыжкі мяты, соль.
  • Грыбная: 50 гр сушаных грыбоў, 2 цыбуліны, 100 гр вэнджанага сала, 2 ст. лыжкі молатых сухароў, 1 яйка, соль.