Леанід Аляксандравіч Каравайка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Каравайка
1-ы Генеральны консул
Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку
22 ліпеня 1993 — 31 сакавіка 1995
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Міхаіл Чыгір
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Вадзім Лазерка
Генеральны консул
Рэспублікі Беларусь у Беластоку
21 красавіка 2001 — 24 мая 2007
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын
Папярэднік Мікалай Крэчка
Пераемнік Міхаіл Аляксейчык

Нараджэнне 19 чэрвеня 1954(1954-06-19) (69 гадоў)
Дзеці Андрэй, Алег
Веравызнанне каталік
Адукацыя

Леанід Аляксандравіч Каравайка (нар. 19 чэрвеня 1954, Бярозаўка, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дыпламат, першы генеральны консул Беларусі ў Амерыцы. Мае дыпламатычны ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасланніка другога класа.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1976 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў па спецыяльнасці французская і англійская мовы. Акрамя французскай і англійскай валодае польскай і сербскай мовамі.

Пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы кароткі час працаваў у Беларускім таварыстве сяброўства і сувязяў з замежнымі краінамі. З 1981 па 1987 год працаваў у сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку. Пасля вяртання з Нью-Ёрка працягнуў працу ў Беларускім таварыстве сяброўства і сувязяў з замежнымі краінамі рэферэнтам аддзела культуры.

На дыпламатычную службу ў Міністэрства замежных спраў БССР прыйшоў у 1988 годзе. Працаваў на дыпламатычных пасадах у пратакольна-консульскім, а потым — у консульскім аддзеле міністэрства. З-за адсутнасці беларускай консульскай установы ў ЗША па міждзяржаўнай дамоўленасці прызначаны ў 1992 годзе на пасаду консула Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Нью-Ёрку.

Адначасова з заснаваннем 22 ліпеня 1993 года Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку быў прызначаны першым кіраўніком першай беларускай консульскай установы ў краінах Амерыкі[2]. Працаваў на гэтай пасадзе да 31 сакавіка 1995 года[3].

Пасля вяртання ў цэнтральны апарат Міністэрства замежных спраў працаваў з 1995 па 1997 год начальнікам упраўлення краін СНД, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а пазней — начальнікам сакратарыята міністэрства.

З 1997 па 1998 год працаваў у місіі АБСЕ ў Босніі і Герцагавіне.

З 1998 па 2001 год працаваў начальнікам консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі.

З 21 красавіка 2001 года да 24 мая 2007 года быў Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Беластоку.[4][5].

Пасля вяртання на Радзіму і да чэрвеня 2012 года працаваў начальнікам упраўлення па пытаннях уезду замежнікаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі.

З чэрвеня 2012 года па лістапад 2013 года — загадчык консульскага аддзела, старэйшы дарадца пасольства Беларусі ў Маскве.

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2002 г. №83 «О присвоении Л. А. Коровайко дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класа» (руск.)
  2. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 июля 1993 г. №487 «Об открытии Генерального консульства Республики Беларусь в г.Нью-Йорке» (руск.)
  3. Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 31 марта 1995 г. №182 «О назначении В. И. Лазерко Генеральным консулом Республики Беларусь в Нью-Йорке и освобождении от этой должности Л. А. Коровайко» Архівавана 27 мая 2012. (руск.)
  4. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2001 г. № 578 «Аб назначэнні Л.А.Каравайкі Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Беластоку (Рэспубліка Польшча)»(недаступная спасылка)
  5. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2007 г. № 670 «Аб вызваленні Л.А.Каравайкі ад пасады Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г.Беластоку (Рэспубліка Польшча)»(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]