Леанід Сямёнавіч Мальцаў
| Леанід Сямёнавіч Мальцаў Леанід Сямёнавіч Мальцаў |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
| з 4 снежня 2009 | ||||
| Прэзідэнт: | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | |||
| Папярэднік: | Юрый Віктаравіч Жадобін | |||
|
||||
| 24 верасня 2001 — 4 снежня 2009 | ||||
| Прэзідэнт: | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | |||
| Папярэднік: | Аляксандр Пятровіч Чумакоў | |||
| Пераемнік: | Юрый Віктаравіч Жадобін | |||
| 10 кастрычніка 1995 — 1 лістапада 1996 | ||||
| Прэзідэнт: | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | |||
| Папярэднік: | Анатоль Іванавіч Касценка | |||
| Пераемнік: | Аляксандр Пятровіч Чумакоў | |||
| Нараджэнне: | 29 жніўня 1949 (62 года) Гродзенская вобласць, БССР, СССР) |
|||
| Ваенная служба | ||||
| Гады службы: | з 1967 | |||
| Прыналежнасць: | ||||
| Званне: | генерал-палкоўнік | |||
| Камандаваў: | 28-ым армейскім корпусам, Генеральным штабам ВС Беларусі, Міністэрствам абароны Беларусі | |||
| Узнагароды: |
|
|||
Леанід Сямёнавіч МАЛЬЦАЎ (29 жніўня 1949, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць), вайсковы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр абароны РБ (1996-1997, 2001-2009), дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (з 2009).
У 1967 скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1971 — Кіеўскае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча (з адзнакай). Служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі. У 1979 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, праходзіў службу ў Далёкаўсходняй ваеннай акруге. У 1992 скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў (з адзнакай) і прызначаны першым намеснікам камандуючага агульнавайскавой арміяй Беларускай ваеннай акругі.
Ва Узброеных сілах Беларусі займаў пасады камандзіра корпуса, начальніка Галоўнага штаба - першага намесніка міністра абароны. У 1996 годзе прызначаны міністрам абароны Беларусі. На гэтай ппсадзе прабыў да 1997 года, калі быў прызначаны першым намеснікам начальніка штаба па каардынацыі ваенная супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. У 2000-2001 — намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі РБ. У 2001 годзе зноў прызначаны на пасаду міністра абароны. Са снежня 2009 прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
