Леапольд Хлюдзінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леапольд Хлюдзінскі
польск.: Leopold Chludziński
Дата нараджэння 19 лістапада 1775(1775-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1843(1843-04-29) (67 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера тэалогія
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Леапольд Хлюдзінскі (польск.: Leopold Chludziński; 19 лістапада 1775, Орша29 красавіка 1848, Тухаў, Малапольшча) – педагог, дзеяч каталіцкага касцёла.

9 жніўня 1790 г. уступіў у Таварыства Ісуса. Пасля заканчэння Полацкага езуіцкага калегіума, дзе вывучаў філасофію (1797-1799) і тэалогію (1800-1804), працаваў педагогам у Высакародным пансіёне ў Санкт-Пецярбургу (1804-1805). У 1805-1806 гг. – прафесар рыторыкі і кіраўнік настаўніцкай семінарыі ў Аршанскім езуіцкім калегіуме. Некалькі гадоў быў прапаведнікам ў Мсціславе, Магілёве, Віцебску і Полацку. 2 лютага 1809 г. даў манаскія абяцанні. У 1814-1816 гг. – прэфект малодшых класаў у Полацку, а ў 1816-1819 гг. – намеснік правінцыяла (socius provincialis) Таварыства Ісуса. У 1819-1820 гг. працуе ў Магілёўскім езуіцкім калегіуме[1].

З выгнаннем езуітаў з Расіі (1820) пераехаў у Аўстрыйскую імперыю. У 1821-1828 гг. выкладаў у Тухаве. Потым працаваў сакратаром правінцыяла (1828-1832) і суперыёрам у Тухаве, дзе памёр 29 красавіка 1848 г.[2][3]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.