Леў Аляксандравіч Зянкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Аляксандравіч Зянкевіч
Дата нараджэння 4 (16) чэрвеня 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1970(1970-06-20)[1] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гідрабіёлаг, марскі біёлаг, акіянолаг, біёлаг, заолаг
Навуковая сфера Акіяналогія[d][3], заалогія[3] і гідрабіялогія[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Zenkevitch».

Zenkevitch Lev Alexandrovich на Віківідах
Старонка на Віківідах

Леў Аляксандравіч Зянке́віч[4] (руск.: Лев Александрович Зенкевич; 16 чэрвеня 1889 — 20 чэрвеня 1970) — савецкі вучоны ў галіне акіяналогіі і гідрабіялогіі, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі навук СССР (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Цароў Цароўскага павета Астраханскай губерні (зараз сяло ў Валгаградскай вобласці Расіі). Вучыўся ў Цвярской, потым у Арэнбургскай гімназіі. Паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, у 1911 годзе быў адлічаны за антыўрадавую дзейнасць і высланы ў Тулу, але скончыў яго экстэрнам у 1912 годзе і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт. Універсітэт скончыў у 1916 годзе і быў пакінуты ў ім на кафедры заалогіі для падрыхтоўкі к прафесарскаму званню. У 1917—1925 гадах асістэнт, з 1925 года — прыват-дацэнт, з 1931 года — загадчык наноў утворанай кафедры заалогіі беспазваночных. У 1935 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара біялагічных навук і атрымаў званне прафесара. Адначасова за працай у Маскоўскім універсітэце, па запрашэнню ўзначальваў кафедру заалогіі беспазваночных Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1936—1947 гадах. З 1946 года з перапынкамі працаваў у Інстытуце акіяналогіі Акадэміі навук СССР, дзе ўзначальваў Лабараторыю бентасу.

Памёр Л. А. Зянкевіч 20 чэрвеня 1970 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па акіяналогіі і гідрабіялогіі. У шэраг навуковых інтарэсаў Л. А. Зянкевіча ўваходзілі пытанні марфалогіі, анатоміі, сістэматыкі і экалогіі водных арганізмаў, бяіцэналогіі і прадукцыйнасці марской фаўны і флоры, яе колькаснага размеркавання і біягеаграфіі, паходжання і старажытнасці глыбакаводнай фаўны, выкарыстання біялагічных і мінеральных рэсурсаў мораў і акіянаў . Шэраг прац прысвечаны развіццю ўяўлення аб біялагічнай структуры акіяна і аб акіянічных біяцэнозах і экасістэмах, прагнозам гаспадарчага выкарыстання і развіцця рыбнага промыслу ў батыяльнай зоне акіяна, марыкультуры і інш.

Прымаў удзел у стварэнні Косінскай біялагічнай станцыі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1918—1919 гадах, будаўніцтве першага даследчага судна «Персей», Плывучага марскога інстытута з 1919 года (займаў пасаду намесніка яго дырэктара ў 1921—1932 гадах і загадваў гідрабіялагічнай лабараторыяй). Узначальваў экспедыцыі і прымаў удзел у іх на суднах «Персей», «Малыгін», «Віцязь», «Акадэмік Курчатаў». У 1949—1952 гадах узначальваў Комплексную акіянаграфічную экспедыцыю Інстытута акіяналогіі па даследаванню далёкаўсходніх мораў.

У час працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пад кіраўніцтвам Л. А. Зянкевіча закладзены асновы комплекснага даследавання вадаёмаў на тэрыторыі БССР, падрыхтоўкі навуковых кадраў па гідрабіялогіі ў аспірантуры. У 1946 годзе па яго ініцыятыве была створана Нарачанская біялагічная станцыя[4].

У 1951—1970 гадах займаў пасаду старшыні Акіянаграфічнай камісіі пры Прэзідыуме Акадэміі навук СССР, у 1954—1970 гадах — прэзідэнт Усесаюзнага акіянаграфічнага таварыства, у 1950—1970 гадах — віцэ-прэзідэнт Маскоўскага таварыства даследчыкаў прыроды[5]. З 1957 года займаў пасаду акадэміка-сакратара Аддзялення акіянаграфіі, фізікі атмасферы і геаграфіі Акадэміі навук СССР. У 1960—1970 гадах быў галоўным рэдактарам створанага па яго ініцыятыве часопіса «Акіяналогія». Таксама ўваходзіў у склад рэдакцыйных калегій шэрагу савецкіх і замежных навуковых часопісаў і навуковых выданняў. Займаў ў пасаду галоўнага рэдактара шматтомнага выдання «Жизнь животных» (1968—1971)[5].

Сярод апублікаваных прац:

  • География животных. — М. 1946. (у сааўтарстве)
  • Фауна и биологическая продуктивность моря. Т, 1—2. — М.: Сов. наука, 1947—1951.
  • Моря СССР, их фауна и флора. — М.: Учпедгиз, 1951.
  • Исследования Мирового океана. — М.: Знание, 1961.
  • Биология морей СССР. — М.: Изд-во АН СССР., 1963.
  • Дары моря: 200 рецептов. — М.: Экономика, 1968.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Членства ў навуковых установах[правіць | правіць зыходнік]

  • Правадзейны член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў(1947),
  • Правадзейны член Міжнароднай заалагічнай Акадэміі навук Індыі (1960),
  • Ганаровы доктар Марсельскага ўніверсітэта (1960),
  • Член савета Французскага акіянаграфічнага інстытута,
  • Ганаровы член Брытанскай марской біялагічнай асацыяцыі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкі канверт Пошты СССР, прысвечаны Л. А. Зянкевічу

У гонар вучонага Пошта СССР у 1989 годзе выпусціла маркіраваны мастацкі канверт. Яго імем названы вал у Ціхім акіяне, адкрыты ў 1953 годзе ў час экспедыцыі на навукова-даследчым судне «Віцязь»[6].

Зноскі

  1. Зенкевич Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. а б Зенкевич Лев Александрович (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
  6. Алехина Г. Н., Ушакова М. Г., Агапова Г. В. Имена ученых и научных судов Института океанологии на карте Мирового океана // Природа. — 2016. — № 8. — С. 6—14. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]