Люсьен Феўр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Люсьен Феўр (фр. Lucien Febvre 22 ліпеня 1878, г. Нансі, Францыя27 верасня 1956) — французскі гісторык. Разам з Маркам Блокам заснаваў школу «Аналаў».

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Вышэйшую Нармальную школу ў Парыжы. У 1911 абараніў працу пра Філіпа ІІ і атрымаў пасаду ва ўніверсітэце Дыжона. Прыняў удзел у Першай сусветнай вайне, пасля заканчэння якой у 1919 годзе працаваў ва універсітэце Страсбурга. З 1933 працуе ў Калеж дэ Франс. Разам з М. Блокам заснаваў ў 1929 часопіс «Annales d’Histoire Economique et Sociale» («Аналы эканамічнай і сацыяльнай гісторыі») і кірунак у гістарыяграфіі — школу «Аналаў». 3 1935 кіраваў выданнем «Французскай энцыклапедыі». 3 1948 узначальваў у Практычнай школе вышэйшых ведаў секцыю эканамічных і сацыяльных навук. Член Акадэміі маральных і палітычных навук (1951).

Светапогляд, навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У межах гістарычнай школы «Аналаў» Люсьен Феўр асабліва распрацоўваў паняцце «outillage mental» (духоўная зброя). Сваю мэту бачыў у кантэкстуалізацыі т.зв. высокай культуры і яе мысляроў з дапамогаю блізкіх да гісторыі лінгвістыкі і этналогіі. Гэта інтэрдысцыплінарнае пашырэнне гістарыяграфічнай базы дапамагло ажыццявіць аналіз з дапамогаю новых для гісторыі метадаў.

Важнейшыя працы: «Лёс Марціна Лютэра» (1928), «Арыген і Дэпэр’е, ці загадка «Кімвала свету”» (1942), «Вакол гептамерона, каханне святое і каханне мірское» (1944), «Праблема нявер’я ў XVI ст.: рэлігія Рабле» (1942)

Лічыў, што шлях да пазнання гісторыі ляжыць праз усебаковае асэнсаванне пэўнага грамадства, у т.л. яго геаграфіі, аграрных адносін, гандлю, рэлігіі, культуры, гістарычнай псіхалогіі і інш. Напісаў працы па метадалогіі гісторыі, праблемах эпохі Адраджэння і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Les traditions sociales dans les pays de France, Editions de la Nouvelle France, 1943.
  • Histoire des populations françaises et de leurs attitudes devant la vie depuis le XVIIIe siècle, Self, 1948.
  • Attitudes devant la vie et devant la mort du XVIIe au XIXe siècle, quelques aspects de leurs variations, INED, 1949.
  • Sur les origines de la contraception en France, Extrait de Population. No 3, juillet-septembre 1953, pp 465-472.
  • Le Temps de l'histoire, Éditions du Rocher, 1954.
  • Deux contributions à l'histoire des pratiques contraceptives, Extrait de Population. N ̊ 4, octobre-décembre 1954, pp 683-698.
  • L'enfant et la vie familiale sous l'Ancien régime, Plon, 1960.
  • Essais sur l'histoire de la mort en Occident : du Moyen Âge à nos jours, Seuil, 1975.
  • L'Homme devant la mort, Seuil, 1977.
  • Un Historien du dimanche (en collaboration avec Michel Winock), Seuil, 1980.
  • Images de l'homme devant la mort, Seuil, 1983.
  • Histoire de la vie privée, (dir. avec Georges Duby), 5 tomes: I. De l'Empire romain à l'an mil; II. De l'Europe féodale à la Renaissance; III. De la Renaissance aux Lumières; IV. De la Révolution à la Grande guerre; V. De la Première Guerre mondiale à nos jours, Seuil, 1985-1986-1987.
  • Essais de mémoire : 1943-1983, Seuil, 1993.
  • Le présent quotidien, 1955-1966 (Recueil de textes parus dans La Nation française entre 1955 et 1966), Seuil, 1997.
  • Histoire de la vie privée, (dir. avec Georges Duby), le Grand livre du mois, 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Феўр // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.