Ліям Нісан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ліям Нісан
Liam Neeson
230пксpx
Ліям Нісан на амерыканскім фестывале кіно ў Довіле, верасень 2012
Імя пры нараджэнні:

Уільям Джон Нісан

Дата нараджэння:

7 чэрвеня 1952({{padleft:1952|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:7|2|0}}) (62 гады)

Месца нараджэння:

Бэлімена, Паўночная Ірландыя

Грамадзянства:

Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Flag of the United States.svg ЗША

Прафесія:

акцёр

Кар'ера:

1978 — наш час

Узнагароды:
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
«Венецыянскі кінафестываль» (1996)
IMDb:

ID 0000553

Commons-logo.svg Ліям Нісан на ВікіСховішчы

Уільям Джон «Ліям» Нісан (англ.: William John "Liam" Neeson нар. 7 чэрвеня 1952 г.)[1] — ірландскі і амерыканскі акцёр, афіцэр ордэна Брытанскай імперыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уільям Джон Нісан нарадзіўся 7 чэрвеня 1952 года ў горадзе Бэлімена, Паўночная Ірландыя. У школьныя гады захапляўся боксам, аднойчы нават зламаў нос. Але нягледзячы на гэта, ён усё ж дамогся пэўных поспехаў — выйграў у сваёй вагавай катэгорыі юнацкі чэмпіянат па боксе сярод аматараў. Аднак бокс не быў яго адзіным запалам — другі быў тэатр. Нават пасля школы ён гуляў у маленькіх аматарскіх трупах. Нісан вучыўся ў Каралеўскім універсітэце, што ў Белфасце, аднак быў адлічаны за хранічную непаспяховасць. У 1976 Ліям пачынае гуляць у белфасцкім тэатры «Lyric Players». Праз пару гадоў ён пераязджае ў Дублін і прымаецца працаваць у мясцовым «Abbey Theatre». Там яго заўважае рэжысёр Джон Бурмен і прапануе згуляць ролю сэра Гавейна, рыцара ў фільме «Экскалібур», які выходзіць на экраны ў 1981 годзе.

У 1999 годзе ён быў удастоены звання афіцэра Ордэна Брытанскай Імперыі ад каралевы Елізаветы II. У 2008 годзе Амерыканскі фонд Ірландыі удастоіў Ліяма Нісана прэміі выканаўчых мастацтваў за ўклад у мастацтва ў Ірландыі.

Кінакар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Ліям Нісан у верасні 2008-га

Пачынаючы з канца 1970-х гадоў Ліям Нісан зняўся ў больш чым 70 фільмах.

Вядомасць прыйшла да яго пасля ролі Оскара Шындлера ў фільме 1993 года «Спіс Шындлера»[2], і з тых часоў ён з'явіўся ў многіх папулярных фільмах, такіх як «Зорныя войны. Эпізод I: Утоеная пагроза», «Банды Нью-Ёрка», «К-19», «Царства нябеснае», «Бэтмен:Пачатак», «Рэальнае каханне» і іншых.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Удавец — яго жонкай была Наташа Рычардсан, якая 16 сакавіка 2009 г. атрымала сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму на гарналыжным курорце Мон-Тремблан ў Квебеку, памерла 18 сакавіка (19 сакавіка). Ад шлюбу ў Ліяма Нісана засталося двое сыноў — Дэніэл і Майкл.

Ліям Нісан з'яўляецца вялікім фанам англійскага футбольнага клуба Ліверпул[3].

Ліям нарадзіўся ў сям'і глыбока веруючых каталікоў, але яго заўсёды цікавіў іслам[4]. Хадзілі чуткі, што ён змяніў веру падчас апошняй паездкі ў Турцыю, але афіцыйнага пацверджання ад самага акцёра так і не было.

Зараз Ліям Нісан жыве ў Мілбруку, штат Нью-Ёрк.

Зноскі

  1. Morales, Tatiana. Liam Neeson On Kinsey , CBS News (15 December 2004). Праверана 16 кастрычніка 2010.
  2. de Vries, Hilary (3 July 1993). «Liam -Neeson». Newsday.
  3. Grieving Liam Neeson looks downcast as he leaves The Ivy alone , Daily Mail (6 April 2009). Праверана 22 лютага 2011.
  4. Liam-Neeson considers converting Islam. Dailymail.co.uk (26 January 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012.