Магнус Энкель
| Магнус Энкель | |
| шв.: Magnus Enckell | |
![]() |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
27 лістапада 1925 (55 гадоў) |
| Месца смерці: | |
Магнус Энкель (шв.: Magnus Enckell; 9 лістапада 1870, Фрэдэрыксхамн — 27 лістапада 1925, Стакгольм) — фінскі мастак.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў сям'і вікарыя, быў малодшым з 6 сыноў. Жывапіс вывучаў у Хельсінкі (1889—1891). Першыя свае працы малады мастак стварае ў традыцыях натуралістычнай школы. У 1891 годзе з'яжджае ў Парыж, дзе паступае ў Акадэмію Жуліяна; сярод яго выкладчыкаў тут — Жуль Жазеф Лефеўр і Бенжамен Канстан. У гэты перыяд Энкель захапляецца сімвалізмам, падпадае пад уплыў містыцызму Жазефена Пеладана і творча — жывапісу Пюві дэ Шавана і Эдуарда Манэ.
У 1893 годзе Энкель ізноў наведвае Парыж. Расчараваўшыся ў парыжскім містыцызме, мастак у 1894—1895 гадах здзяйсняе вандраванне па Італіі, наведвае Мілан, Венецыю і Фларэнцыю, а затым з'яжджае ў Швейцарыю і Германію, дзе знаёміцца з працамі Арнольда Бёкліна. На мяжы XIX—XX стагоддзяў Энкель парывае з сімвалізмам, і яго жывапіс набывае яркія фарбы, характэрныя для постімпрэсіянізму. У 1907 годзе Энкель атрымлівае заказ на стварэнне фрэсак для прыалтарнай прыбудоўкі ў Саборнай царкве Тамперэ. На гіганцкай карціне памерам 10 на 4 м мастак намаляваў Уваскрашэнне з мёртвых і Узнясенне на нябёсы прадстаўнікоў усіх рас чалавечых.
Галерэя [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магнус Энкель
