Марлен Дзітрых

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Марлен Дзітрых (1930, кадр з фільма «Марока»)

Марлен ДЗІТРЫХ (ДЫТРЫХ), сапр.: Марыя Магдалена ДЗІТРЫХ фон ЛОШ (ням.: Marlene Dietrich; ням.: Marie Magdalene Dietrich von Losch; 27 снежня 1901, Берлін6 мая 1992, Парыж), вядомая нямецкая і амерыканская кінаактрыса і спявачка.

Нарадзілася ў сям'і прускага афіцера, удзельніка Франка-прускай вайне і дачкі заможнага ювеліра. У дзяцінстве іграла ў школьным тэатры, наведвала музычныя канцэрты, грала на скрыпцы і фартэпіяна, але захворванне кісці спыніла яе музычную кар'еру. Вучылася ў Музычнай акадэміі і Школе драматычнага мастацтва М. Рэйнхардта ў Берліне. У пач. 1920-х пачала спяваць у кабарэ, у 1922 дэбютавала ў кіно (фільм «Малодшы брат Напалеона»). У 1924 выйшла замуж, пражыла са сваім мужам Рудольфам Сайберам толькі пяць гадоў, але шлюб не быў скасаваны да яго смерці ў 1976.

У 1929, калі Марлен Дзітрых ужо знялася ў дзесятку нямых фільмаў, у адным з берлінскіх кабарэ яе заўважыў рэжысёр і прадзюсар Ёзэф фон Штэрнберг. Марлен Дзітрых атрымала ролю спявачкі кабарэ ў фільме «Блакітны анёл» (1930, паводле рамана Т. Мана). Пасля поспеху гэтага фільма, фон Штэрнберг, які ў той час быў палюбоўнікам М. Дзітрых, павёз актрысу ў Галівуд дзе яна знялася ў фільме «Марока» (1930). Поспех не пакідаў актрысу, неўзабаве М. Дзітрых стала адной з самых высокааплатных актрыс свайго часу. Яна знялася ў надзвычай папулярным «Шанхайскім экспрэсе» (1932), а затым у не меней знакамітай карціне «Венера бландынка» з Кэры Грантам. У наступныя гады яна стварыла на экране глыбокі і трапны вобраз жанчыны без пэўных маральных прынцыпаў («Прыгожая імператрыца», 1934; «Д'ябл ‒ гэта жанчына», 1935), але жадала з'явіцца на экране і ў іншых амплуа.

Фільмы сяр. 1930-х з яе ўдзелам не мелі значнага поспеху не ў крытыкаў, не ў публікі. Актрыса вярнулася ў Еўропу, дзе знялася ў вестэрне «Дэстры зноўку на кані» (1939), дзе ў пары з ёй іграў Джэймс Стуарт. У гады 2-ой сусветнай вайны М. Дзітрых прымала актыўны ўдзел у антыфашысцскай прапагандзе, выступала як спявачка. Пасля 2-й сусветнай вайны яе загасалая было кар'ера атрымала другое дыханне і была зазначаная ў шматлікіх крытычных артыкулаў, М. Дзітрых прымала ўдел ў пастаноўках вядомых тэатраў, у т.л. на Брадвеі. З 1945 яна з'яўлялася ў адным-двух фільмах штогод, іграла ролі свайго даваеннага амплуа. У 1950-я з пераходам на ролі немаладых гераінь паказала сябе як таленавітая актрыса, стварыла яркія і складаныя характары ў фільмах «Сведка абвінавачвання» (1957), «Працэс у Нюрнбергу» (1962) і інш. Апошні фільм з удзелам М. Дзітрых знялі ў 1961, пазней яна адносна рэдка іграла толькі на тэатральнай сцэне.

У 1979 у выніку няшчаснага выпадаку — актрыса звалілася на сцэне, М. Дзітрых атрымала складаны пералом нагі і апошнія 13 гадоў свайго жыцця (12 з іх актрыса была прыкаваная да ложку) правяла ў сваёй сядзібе ў Парыжы, падтрымліваючы сувязь з знешнім светам толькі праз тэлефон.


Літ.:

Griffith R., Marlene Dietrich, N.Y., 1959;  Kobal J., Marlene Dietrich, L.‒N.Y., 1968.  Дзітрых Марлен // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э.Дубянецкі. — Мн.:, БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6