Марцыял
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Марк Валерый МАРЦЫЯЛ (лац.: Marcus Valerius Martialis; каля 40 — паміж 102 і 104) — рымскі паэт. Найбольш вядомы дванаццаццю кнігамі эпіграм, лічыцца стваральнікам эпіграмы ў яе сучасным выглядзе.
Нарадзіўся, вырас і атрымаў адукацыю ў горадзе Більбіліс у Іспаніі. Каля 64 г. перабраўся ў Рым. За свае літаратурныя таленты карыстаўся прыхільнасцю імператараў Ціта і Даміцыяна, атрымаў званне вершніка. Напрыканцы жыцця, у 98, вярнуўся ў Іспанію, дзе і памёр у маёнтку непадалёк ад роднага Більбіліса.
Літаратура [правіць]
- Martial, The Unexpected Classic. J. P. Sullivan. Cambridge University Press, 1991. ISBN 978-0-521-60703-2
У Сеціве [правіць]
- Біяграфія і пераклады ў інтэрнэт-часопісе «ПрайдзіСвет»
- MARTIALIS.NET, тэксты, пераклады, матэрыялы
- Марк Валерый Марцыял, «Кніга гледзішчаў»
- Ліст Плінія Малодшага па смерці Марцыяла
